Перайсці да зместу

Усевалад Віталевіч Вішнеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Віталевіч Вішнеўскі
руск.: Всеволод Витальевич Вишневский
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, сцэнарыст, журналіст, публіцыст, рэдактар, ваенны карэспандэнт
Дата нараджэння 8 (21) снежня 1900[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1951(1951-02-28)[3][4][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Усевалад Віталевіч Вішнеўскі (8 [21] снежня 1900, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 28 лютага 1951, Масква, СССР) — савецкі пісьменнік, кінасцэнарыст і драматург, журналіст, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1949).

Нарадзіўся 8 (21) снежня 1900 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і патомных дваран, прыватнага каморніка Віталя Пятровіча Вішнеўскага і Ганны Аляксандраўны, народжанай Галавачаўскай. Выпускнік Першай Санкт-Пецярбургскай гімназіі. Падчас Першай сусветнай вайны збег на фронт, служыў у Пятроўскім палку, дзе быў разведчыкам, быў паранены, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам і двума медалямі. Удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні ў Петраградзе ў 1917 годзе, ваяваў на франтах грамадзянскай вайны.

Удзельнік 2-га Папанінскогоага дэсанту 9 лістапада 1920 года ў Крыме пад Капсіхорай ў дапамогу Крымскай паўстанцкай арміі А. В. Макравусава. Сябар і паплечнік І. Д. Папанава.

Затым працаваў палітпрацаўніком на Чарнаморскім і Балтыйскім флатах. Працаваў рэдактарам часопіса «Краснофлотец».

У 1920-я гады працаваў у Ваенна-марской акадэміі, займаўся рэферыраваннем і экспертнай ацэнкай замежнай тэхнічнай літаратуры па флоту і сумежных галінах. Пачаў публікавацца з 1920 года.

Удзельнік антыфашысцкага кангрэса пісьменнікаў у Іспаніі ў ліпені 1937 года. Браў актыўны ўдзел у разгроме групоўкі Авербаха — Кіршона. Член ВКП (б) з 1937 года. Капітан 1-га рангу. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны, карэспандэнт газеты «Правда».

Зноскі

  1. Вишневский Всеволод Витальевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
  2. 1 2 Вишневский Всеволод Витальевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Вишневский Всеволод Витальевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Wsewolod Witaljewitsch Wischnewski // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1