Усевалад Віталевіч Вішнеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Усевалад Вішнеўскі)
Усевалад Віталевіч Вішнеўскі
руск.: Всеволод Витальевич Вишневский
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, сцэнарыст, журналіст, публіцыст, рэдактар, ваенны карэспандэнт
Дата нараджэння 8 (21) снежня 1900[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1951(1951-02-28)[3][4][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Ленінграда» Георгіеўскі крыж IV ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Сталінская прэмія
Георгіеўскі крыж Medal of St. George
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Усевалад Віталевіч Вішнеўскі (8 [21] снежня 1900, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 28 лютага 1951, Масква, СССР) — савецкі пісьменнік, кінасцэнарыст і драматург, журналіст, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 (21) снежня 1900 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і патомных дваран, прыватнага каморніка Віталя Пятровіча Вішнеўскага і Ганны Аляксандраўны, народжанай Галавачаўскай. Выпускнік Першай Санкт-Пецярбургскай гімназіі. Падчас Першай сусветнай вайны збег на фронт, служыў у Пятроўскім палку, дзе быў разведчыкам, быў паранены, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам і двума медалямі. Удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні ў Петраградзе ў 1917 годзе, ваяваў на франтах грамадзянскай вайны.

Удзельнік 2-га Папанінскогоага дэсанту 9 лістапада 1920 года ў Крыме пад Капсіхорай ў дапамогу Крымскай паўстанцкай арміі А. В. Макравусава. Сябар і паплечнік І. Д. Папанава.

Затым працаваў палітпрацаўніком на Чарнаморскім і Балтыйскім флатах. Працаваў рэдактарам часопіса «Краснофлотец».

У 1920-я гады працаваў у Ваенна-марской акадэміі, займаўся рэферыраваннем і экспертнай ацэнкай замежнай тэхнічнай літаратуры па флоту і сумежных галінах. Пачаў публікавацца з 1920 года.

Удзельнік антыфашысцкага кангрэса пісьменнікаў у Іспаніі ў ліпені 1937 года. Браў актыўны ўдзел у разгроме групоўкі Авербаха — Кіршона. Член ВКП (б) з 1937 года. Капітан 1-га рангу. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны, карэспандэнт газеты «Правда».

Зноскі

  1. Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. а б Вишневский Всеволод Витальевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Вишневский Всеволод Витальевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Wsewolod Witaljewitsch Wischnewski // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1