Перайсці да зместу

Усевалад Анатолевіч Радкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Усевалад Радкевіч)
Усевалад Анатолевіч Радкевіч
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1926(1926-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1999(1999-09-04) (73 гады)
Грамадзянства
Бацька Анатоль Іванавіч Радкевіч
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера энтамалогія і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Усевалад Анатолевіч Радке́віч[1] (6 чэрвеня 1926, Віцебск — 4 верасня 1999) — вучоны, энтамолаг і эколаг, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Выдатнік вышэйшай школы СССР. Выдатнік народнай асветы Беларусі.

Сын А. І. Радкевіча. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1954), аспірантуру пры Інстытуце заалогіі АН БССР (1961). З 1954 года працаваў у Віцебскім педінстытуце на кафедры заалогіі. Дэкан хіміка-біялагічнага факультэта гэтага інстытута (1962—1968), старшы навуковы супрацоўнік (1968—1970), прарэктар па навуковай рабоце (1970—1974), загадчык кафедры заалогіі (з 1973 года), загадчык створанай пры Віцебскім педінстытуце праблемнай навукова-даследчай лабараторыі па асваенні, рэканструкцыі і ахове жывёльнага свету Беларускага Паазер’я (з 1975). У апошнія гады — прафесар кафедры заалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, у тым ліку «Экалогія» (3 выданні), «Жывёлы і расліны», член рэдкалегіі «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (1983—1986).

Апублікаваў больш за 90 навуковых прац па праблемах шаўкаводства, энтамалогіі, экалогіі, па методыцы выкладання біялогіі. Працаваў у складзе камісіі па біялогіі навукова-метадычнага савета Міністэрства асветы СССР, у навукова-метадычным савеце Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі, навуковых саветах АН Беларусі па праблемах біясферы і інш. Навуковая і грамадская дзейнасць адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  • Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 535. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.