Усевялікае войска Данское
Непрызнаная дзяржава | |||||
Усевялікае войска Данское | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Гімн: Гімн Расійскай імперыі | |||||
15 верасня 1918 — 1920
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | руская, Don Cossack dialects[d] і украінская | ||||
Рэлігія | праваслаўе і стараверства | ||||
Грашовая адзінка | данскі рубель[d] | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Атаманы | |||||
• 1918−1919 | Пётр Мікалаевіч Красноў | ||||
• 1919−1920 | Афрыкан Пятровіч Багаеўскі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усевялікае Войска Данское (Данская рэспубліка) — дзяржава (рэспубліка), абвешчаная Колам Выратавання Дона 18 мая 1918 года на тэрыторыі казацкай Вобласці Войска Данскога пасля ліквідацыі Данской Савецкай Рэспублікі ў выніку ўстанаўлення казацкімі атрадамі кантролю над Новачаркаскам 10 мая 1918 года. Яно было зацверджана пастановай Вялікага Данскога Кола 15 верасня таго ж года. Атаман П. М. Красноў прапанаваў гэтую назву для ўзноўленай Данской рэспублікі, кіруючыся тытулам, прынятым у царскіх пасланнях на Дон у XVII ст.: «да Атаманаў і Казакоў і да ўсяго Вялікага Войска Данскога»[1]. Пала пад ударамі Чырвонай арміі ў пачатку 1920 года.
Сістэма кіравання
[правіць | правіць зыходнік]Парламенцкая рэспубліка. Парламент — Вайскавое кола.
Кіраўнік дзяржавы:
- 1918—1919 — атаман П. М. Красноў,
- 1919—1921 — генерал А. П. Багаеўскі[2] (пасля адстаўкі Краснова).
Міністр гандлю і прамысловасці: Лебедзеў Уладзімір Аляксандравіч (1918—1920).
Існавала шырокае мясцовае самакіраванне (акруговыя кругі, станічныя кругі, грамадзянства станіц), такім чынам, строй быў блізкі да федэратыўнага.
Судовая сістэма: міравыя суддзі, ранейшыя станічныя і валасныя суды, Данскі Сенат, вышэйшае звяно судовай сістэмы, і Суд абароны Дона, надзвычайны орган для пераследу камуністаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура
[правіць | правіць зыходнік]Усевялікае Войска Данское падраздзялялася на 10 акругаў, у асноўным на тэрыторыі сучасных Растоўскай і Валгаградскай абласцей Расійскай Федэрацыі, а таксама Луганскай і Данецкай абласцей Украіны.
Узброеныя Сілы Данской Рэспублікі
[правіць | правіць зыходнік]Казацкая нацыянальная гвардыя
Дзяржаўная сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная пячаць: з 4.05.1918 г. «Голы казак у папасе, з шашкай, стрэльбай і амуніцыяй, сядзіць верхам на бочцы», з 15.09.1918 г. «Елень (алень) працяты стралой».
- Дзяржаўны сцяг: складаецца з трох падоўжных палос роўнай шырыні — сіняй, жоўтай, пунсовай. Колеры сімвалізуюць колеры карэнных грамадзян Данской вобласці. Сіні колер сімвалізуе казакоў, жоўты — калмыкаў, пунсовы — іншагародніх сялян.
- Гімн: «Ускалыхнуўся, усхваляваўся праваслаўны Ціхі Дон».
- Дзяржаўная мова: руская.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Усевялікае Войска Данское было абвешчана як спадчына «дапятроўскага казацтва». Знаходзілася ў стане вайны з РСФСР і ў саюзе з Добраахвотніцкай арміяй Дзянікіна. Пётр Красноў знаходзіўся ў добрых асабістых адносінах з гетманам Украінскай Дзяржавы Паўлам Скоропадскім; у 1918 годзе абмяркоўваўся праект аб’яднання Украінскай Дзяржавы, Усевялікага Войска Данскога і Кубанскай Народнай Рэспублікі на федэратыўных пачатках[3].
Пасол ва Украіне і ў Германіі: Чэрачукін Аляксандр Васільевіч.
Асноўныя законы
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова, законы Усевялікага Войска Данскога былі разгледжаны Колам Выратавання Дона на ранішнім пасяджэнні 4 мая 1918 года, і ўяўлялі сабой амаль поўную копію асноўных законаў Расійскай імперыі.[4] У далейшым, у ходзе пасяджэння Вялікага Вайсковага Круга, засядаўшага на працягу 35 дзён, былі падрабязна разгледжаны пытанні дзяржаўнасці Дона і 15-га верасня 1918 года Круг прыняў новую рэдакцыю асноўных законаў УВД[5].
Грашовая эмісія
[правіць | правіць зыходнік]Усевялікае Войска Данское паспела выпусціць сваю валюту, так званыя «данскія грошы».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Никитин В. Ф. За Русь святую! //Великое братство казачьих войск «Казакия» (Праверана 26 чэрвеня 2009)(Праверана 26 чэрвеня 2009)
- ↑ Брат забітага бальшавікамі М. П. Багаеўскага, які быў на пасадзе абласнога прэм’ер-міністра пры атамане А. М. Каледзіне
- ↑ Краснов П. Н. Всевеликое Войско Донское // Архив русской революции — Т. 5. — Берлин, 1922. — Гл. IX.
- ↑ Закон Всевеликого Войска Донского от 4.05.1918 г.
- ↑ Туроверов Н. Н. Основные законы Всевеликого Войска Донского. — Париж: Издание казачьего союза, 1952. — 54 с. Архівавана 6 кастрычніка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гапонаў О. Аб войсковом сцяге і гербе Всевеликого Войскі Донского // Сайт «Вольная станіца» (1 снежня 2012)
- Цярэшчанка А. Архівавана 5 сакавіка 2016. Г. Канстытуцыйныя акты Усевялікага Войска Данскога Архівавана 5 сакавіка 2016. // Сайт краязнаўчага бібліятэчна-бібліяграфічнага журнала «Донская хроніка» — Растоў н/Д, Данская дзяржаўная публічная бібліятэка, 2003. (1 снежня Архівавана 5 сакавіка 2016. 2012 Архівавана 5 сакавіка 2016.)
- Навукова-папулярны фільм Казацкая рэспубліка