Перайсці да зместу

Уступленне Малдовы ў Еўрапейскі Саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уступленне Малдовы ў Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз і Малдова
Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз
Малдова
Малдова

Рэспубліка Малдова падала заяўку на членства ў Еўрапейскім Саюзе 3 сакавіка 2022 года, у адзін дзень з Грузіяй і тры дня пасля Украіны. Аб гэтым аб'явіла Прэзідэнт Малдовы Мая Санду.

У кантэксце расійскага ўварвання ва Украіну дзяржавы Асацыіраванага трыа абмеркавалі ўступ ў Еўрапейскі Саюз. Пасля зваротка Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз 28 лютага 2022 года, Грузія[1] і Малдова афіцыйна падалі свае кандыдатуры 3 сакавіка 2022 года.[2]

17 чэрвеня 2022 года Еўрапейская камісія афіцыйна рэкамендавала Еўрапейскаму савету прадаставіць Рэспубліцы Малдова еўрапейскую перспектыву і статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз, з шэрагам умоў адносна пачатку перамоваў аб уступленні.[3] 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў цэнтры Кішынёва 21 мая 2023 года ў падтрымку еўраінтэграцыі.

20 кастрычніка 2024 года на рэферендуме ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе.