Усходне-Польская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Прапавана выдаліць. Удзельнік, які паставіў шаблон, так тлумачыць: маргіналія. |
Усходне-Польская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[1][2] (польск.: Wschodniopolska Socjalistyczna Republika Radziecka) або Польскі нацыянальна-тэрытарыяльны край[1] (польск.: Polski Kraj Narodowo-Terytorialny), або Польская Усходняя Рэспубліка[2] (польск.: Republika Wschodniej Polski) — праект рэспублікі, якая магла быць утворана на тэрыторыі Віленскага края і Заходняй Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў.
Ідэя з’явілася сярод актывістаў польскай меншасці ў Літоўскай ССР у пачатку 1990 года, калі літоўцы абвясцілі аб незалежнасці. Палякі, баючыся маргіналізацыі і літуанізацыі, прапанавалі стварыць польскія аўтаномныя акругі, якія ў будучыні павінны былі стварыць асобную савецкую рэспубліку. Дакладныя межы не былі пазначаныя, але меркавалася ўключыць у склад Віленскі рэгіён і раёны, населеныя палякамі пад Гродна. Ідэя была падтрымана польскай партыяй правоў чалавека са старшынёй Янам Цехановічам.
Цехановіч правёў перамовы з Міхаілам Гарбачовым аб стварэнні Польскай Савецкай Рэспублікі. Вынікі іх сустрэчы невядомыя, але лідар КПСС, зацікаўлены ў паслабленні Літвы, перадаў гэтую прапанову тагачаснаму прэзідэнту Рэспублікі Польшча Войцеху Ярузельскаму.
Лідары Салідарнасці і польскія эмігранцкія СМІ выказалі пратэст супраць такіх дзеянняў. У 1991 годзе літоўскія палякі ў аднабаковым парадку абвяшчаюць аб стварэнні нацыянальна-тэрытарыяльнага края, які праіснаваў усяго некалькі месяцаў. Іншы праект, Аўтаномія Віленскага края, таксама не ажыццявіўся.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б „Wielu chce polskiej autonomii na Wileńszczyźnie”. Wielu, czyli kto? Polacy z Litwy też? (польск.). Kresy24.pl – Wschodnia Gazeta Codzienna (11 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 25 ліпеня 2020.
- ↑ а б Grzegorz Kostrzewa-Zorbas. Wschodniopolska Republika Ludowa na Litwie i Białorusi? Tej prowokacji wojennej już próbowano, a Polska się uodporniła (польск.). wPolityce.pl – wiadomości z Polski i ze świata (21 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2022. Праверана 25 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дангирас Мачюлис, Римас Микнис, Альвидас Никжентайтис. „Okupacja Wilna” — rzecz o historii drugiego stopnia (польск.). Mówią Wieki - Czasopismo Historyczne (9 лістапада 2012). Праверана 25 ліпеня 2020.
- „Wielu chce polskiej autonomii na Wileńszczyźnie”. Wielu, czyli kto? Polacy z Litwy też? (польск.). Kresy24.pl – Wschodnia Gazeta Codzienna (11 верасня 2015). Праверана 25 ліпеня 2020.
- Grzegorz Kostrzewa-Zorbas. Wschodniopolska Republika Ludowa na Litwie i Białorusi? Tej prowokacji wojennej już próbowano, a Polska się uodporniła (польск.). wPolityce.pl – wiadomości z Polski i ze świata (21 лютага 2015). Праверана 25 ліпеня 2020.