Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча120 га
Дата заснавання1977 
АрхітэктарМіхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч і Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка
Размяшчэнне
52°05′58,60″ пн. ш. 23°46′34″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
ГорадБрэст
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў (Брэст) (Беларусь)
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў (Брэст) (Брэсцкая вобласць)
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў
Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў

Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў (назва пры заснаванні: Парк культуры і адпачынку імя 60-годдзя Кастрычніка) — парк у Маскоўскім раёне г. Брэста. Знаходзіцца ў жылым раёне Усход, уздоўж ракі Мухавец. Закладзены ў 1977 годзе ў юбілей Кастрычнікай рэвалюцыі (архітэктар М. Гайдуковіч, А. Кудзіненка). Плошча 120 га. Заснаваны на базе сасновых і бярозавых пасадак, лугоў. Зоны парку аб’ядноўваюць 2 кольцавыя алеі. Пераважае пейзажнай планіроўка, у цэнтральнай частцы парку — рэгулярная. Галоўны ўваход — з вуліцы Маскоўскай. Цэнтр кампазіцыі — узвышша, з якога адкрываецца перспектыва р. Мухавец і панарама забудовы жылога раёна. На схілах узвышша — кафэ з танцавальнай пляцоўкай.

У парку восенню 1988 года быў адкрыты памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў час Афганскай вайны. На месцы знака 28 красавіка 1991 года адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам, які быў выраблены з бетону брэсцкім скульптарам Іванам Васільевічам Хомічам. У лістападзе 2013 года заменены на ідэнтычны з кампазітнага матэрыялу (скульптар Аляксей Паўлючук)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.