Магістраль М1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтадарога
Магістраль М1
М1
E 30
Схема магістралі М1
Схема магістралі М1
Асноўная інфармацыя
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Частка дарогі E30
Статус рэспубліканская
Уладальнік дзяржаўная
Кіруецца Белаўтадор
Даўжыня 611 км
Пачатак Брэст
Праз Баранавічы (213 км)
Мінск (346 км)
Орша (574 км)
Канец дзяржаўная мяжа з Расіяй (611 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтамагістраль М1, скрыжаванне пад Оршай

Магістраль М1 — асноўная транзітная дарога ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II БерлінНіжні Ноўгарад.

Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей да мяжы з Расіяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1 катэгорыі. Шаша праходзіць ад Брэста міма Жабінкі, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавіч, Стаўбцоў, Дзяржынска, Мінска, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачына, Оршы да мяжы з Расіяй (пераход Рэдзькі). Абмежаванне хуткасці на розных участках — 90-120 км/г. Праезд па магістралі з'яўляецца платным, за выключэннем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і двухвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана. Абсталяваныя 3 пункта кантролю i аплаты (ПКА) у Федзьковічах, Калосава, Буда.

Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — федэральная аўтамабільная дарога M1 "Беларусь".

Дарога М1 часткова супадае са старай дарогай МаскваБрэст, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцый былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, праз якія праходзіла старая дарога. Фрагменты ранейшай трасы цяпер з'яўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.

Маршрут[правіць | правіць зыходнік]

Працягласць маршруту складае 611 км.

Адлег.
(прыбл.)
Назва Іншыя трасы
Сцяг Польшчы Польшча 68 E30
0 км BAB-Grenze.svg памежны пераход Казловічы
8 км Sinnbild Autokreuzung.svg Брэст Р16
9 км Sinnbild Autokreuzung.svg Брэст Р83
21 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Брэст
35 км Sinnbild Autokreuzung.svg Жабінка Р7
56 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Кобрын М12 E85
65 км Sinnbild Autokreuzung.svg Кобрын М10
81 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Р81
114 км Sinnbild Autokreuzung.svg Бяроза Р84
128 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Белаазёрск Р136
150 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Івацэвічы Р6
176 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Р43 Р2 E85
202 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Р2 E85
213 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Баранавічы Р108
222 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Баранавічы Р5
262 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Гарадзея, Нясвіж Р11
271 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Стоўбцы Р64
282 км Sinnbild Autokreuzung.svg Стоўбцы Р54
293 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Стоўбцы Р2 E85
307 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Узда Р68
322 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Дзяржынск Р1 Р65
346 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Мінск Р23
366 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Мінск М4 М5 E271
387 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Мінск, Нацыянальны аэрапорт Мінск М2
397 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Смалявічы Р69
399 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Смалявічы Р59
420 км Sinnbild Autobahnausfahrt.svg Жодзіна
437 км Sinnbild Autokreuzung.svg Барысаў Р67
449 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Барысаў Р53
469 км Sinnbild Autokreuzung.svg Крупкі Р19
492 км Sinnbild Autokreuzung.svg Крупкі Р62
521 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Талачын Р26
535 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Талачын Р19
557 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Орша Р15
574 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Орша М8 E95 Р87
588 км Sinnbild Autokreuzung.svg Дуброўна Р22
611 км BAB-Grenze.svg памежны пераход Рэдзькі
Сцяг Расіі Расія M1 E30

Буйныя здарэнні на магістралі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]