Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка
Дата нараджэння: 23 студзеня 1940(1940-01-23)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 снежня 2010(2010-12-14) (70 гадоў)
Дзеці: Андрэй Анатолевіч Кудзіненка
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковая ступень: кандыдат архітэктуры (1972)
Член у:
Узнагароды:
Бронзавы медаль ВДНГ

Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіне́нка (23 студзеня 1940, с. Ленінскае, Ленінскі раён, Хабараўскі край — 14 снежня 2010) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1972)[1], дацэнт (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1963 годзе БПІ (выкладчыкі В. М. Волчак, Л. Н. Рымінскі, Г. У. Заборскі, А. П. Воінаў). 3 1963 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1], з 1965 года ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР[2], у 1967 годзе запрошаны ў інстытут «Брэстграмадзянпраект»[1]. Паступіў у аспірантуру, абараніўся ў 1972 годзе[2]. З 1974 выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута1974 загадчык кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка, з 1984 дацэнт[1], пасля прафесар[2]).

Памёр 14 снежня 2010 года[2].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967 года, членскі білет № 203.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965), Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім раёне (19701973), забудова мікрараёнаў № 1, 2 Усходняга жылога раёна (1970-1973, сааўтары Селівонец, Л. Валахановіч, К. Кожыч); і па вул. Набярэжнай у Брэсце (1967—1975), праекты жылых дамоў у г. Шклоў (1989), г. п. Барань Аршанскага раёна (1990) і інш.[1], рэканструкцыя школы ў в. Лукава Маларыцкага раёна (сааўтар К. Карват)[3].

Аўтар навучальных выданняў: «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (Мінск, 1984), «Раённыя планіроўкі і рэгіянальныя рассяленні» (у суаўтарстве з І. Д. Белагорцавым, В. М. Саломенікам, 1986). «Архітэктура адраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве ; Брэст, 2005) і інш[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае дваіх дзяцей: старэйшую дачку і сына Андрэя, кінарэжысёра[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект пасёлка ў Брэсцкім раёне.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Культура—КІМ-ПРЭСС. Жыў-быў дойлід…
  3. 3,0 3,1 Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.