Уільям Гільберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уільям Гілберт)
Уільям Гільберт
William Gilbert
Уільям Гільберт
Уільям Гільберт
Дата нараджэння 24 мая 1544
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1603(1603-11-30)[1][2] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Jerome Gilberd[d][4]
Маці Jane Wingfield[d][4]
Род дзейнасці філосаф, урач, інжынер, фізік, астраном, натураліст
Навуковая сфера фізік, урач, фізіка[5], астраномія[5], магнетызм[5], электрычнасць[5] і медыцына[5]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Гільберт (англ.: William Gilbert, 24 мая 1544, Колчэстэр, графства Эсэкс — 30 лістапада 1603, Лондан) — англійскі фізік, прыдворны ўрач Лізаветы I і Якава I. Вывучаў магнітныя і электрычныя з’явы, першым увёў тэрмін «электрычны».

Вучыўся ў Кембрыджы і Оксфардзе. Быў прыдворным урачом каралевы Лізаветы I. У 1600 ввдаў кнігу «Аб магніце, магнітных целах і вялікім магніце — Зямлі…», дзе прапанаваў тэорыю магнітных і электрычных з’яў. Даказаў, што Зямля мае магнітнае поле, падобнае на поле намагнічанага жалезнага шара, і выказаў меркаванне, што яе магнітныя полюсы супадаюць з геаграфічнымі. Выступаў з крытыкай вучэння Арыстоцеля, падтрымліваў геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка.

Зноскі

  1. William Gilbert (astronomer) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William Gilbert // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гильберт Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.