Уільям Парсанс (лорд Рос)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Парсанс, 3-і граф Рос
англ.: William Parsons, 3rd Earl of Rosse
William Parsons Rosse. Lithograph by W. Bosley, 1849, after Wellcome V0006607.jpg
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1800(1800-06-17)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1867(1867-10-31)[1][2][3] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Lawrence Parsons, 2nd Earl of Rosse[d]
Жонка Mary Rosse[d]
Дзеці: Lawrence Parsons, 4th Earl of Rosse[d], Charles Algernon Parsons[d] і Richard Clere Parsons[d]
Род дзейнасці астраном, палітык
Навуковая сфера астраномія
Альма-матар
Вядомы як стваральнік найбуйнейшага тэлескопа XIX стагоддзя, адкрывальнік спіральнай структуры пазагалактычных туманнасцей
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Уільям Парсанс, 3-і граф Рос на Вікісховішчы


Уільям Парсанс, 3-і граф Рос (англ.: William Parsons, 3rd Earl of Rosse; 1800—1867) — брытанска-ірландскі астраном і грамадскі дзеяч, вядомы як стваральнік шэрагу магутных тэлескопаў-рэфлектараў, найбуйнейшы з якіх — 72-цалевы «Левіяфан», пабудаваны ў 1845 годзе, заставаўся найбуйнейшым тэлескопам свету да пачатку XX стагоддзя[5]. З 1807 па 1841 гады насіў тытул «барон Оксментаўн».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ёрку, у сям'і Лоўрэнса Парсанса(англ.) бел., будучага ірландскага пэра[6]. Атрымаў адукацыю ў дублінскім Трыніці-каледжы і Магдален-каледжы(англ.) бел. Оксфардскага ўніверсітэта, які скончыў у 1822 годзе з адзнакай па матэматыцы. Пасля смерці бацькі ў 1841 годзе ён атрымаў у спадчыну тытул графа і маёнтак у графстве Офалі (Ірландыя).

У 1836 годзе ажаніўся з Мэры Філд, у шлюбе ў іх нарадзілася 13 дзяцей, з якіх толькі чацвёра дажылі да паўналецця[7]:

Нароўні з навуковай, Уільям Парсанс займаўся палітычнай дзейнасцю: ён быў членам Палаты абшчын (1821—1834) і Палаты лордаў (1845—1867) Парламента Вялікабрытаніі, пэрам Ірландыі (1845—1867), канцлерам Трыніці-каледжа Дублінскага ўніверсітэта (1862—1867), прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (1848—1854).

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

6-ти футавы тэлескоп Парсанса «Левіяфан»

На працягу ўсяго жыцця Уільям Парсанс актыўна займаўся астраноміяй і тэлескопабудаваннем, з 1824 года ён быў членам Каралеўскага астранамічнага таварыства. У 1840-х гадах ён пабудаваў тэлескоп з дыяметрам люстэрка 72 цалі (1.83 метра), які за свой памер атрымаў неафіцыйную назву «Левіяфан»(англ.) бел., пастаўлены ў замку Бір, графства Офалі. Будаўніцтва «Левіяфана» было распачата ў 1845 годзе і працягвалася да 1847 года. «Левіяфан» заставаўся найбуйнейшым тэлескопам у свеце да пачатку 20 стагоддзя. Тэлескоп лорда Роса лічыўся цудам тэхнікі, яго выявы шырока распаўсюджваліся на тэрыторыі Брытанскай імперыі. Выкарыстоўваючы гэты тэлескоп для назіранняў, Уільям Парсанс правёў каталагізацыю вялікай колькасці галактык.

У час назіранняў Парсанс выявіў спіральную прыроду некаторых туманнасцей, вядомых сёння як спіральныя галактыкі. у прыватнасці, ён першым выявіў спіральную структуру галактыкі М51, пазней якая атрымала назва «Вір», яго малюнкі нагадваюць сучасныя фатаграфіі гэтай галактыкі.

Праводзячы назіранні на 36-цалевым тэлескопе, Парсанс даў назву Крабападобнай туманнасці.

Адной з галоўных задач даследаванняў Парсанса было аспрэчанне небулярнай гіпотэзы, паводле якой планеты і зоркі сфарміраваліся з газавых туманнасцей пад дзеяннем сілы гравітацыі. Парсанс лічыў, што туманнасці маюць не газападобную, а зорную прыроду, але ў сілу недастатковай магутнасці тэлескопаў пакуль немагчыма адрозніць, што яны складаюцца з зорак. Рос і яго аднадумцы сцвярджалі, што ім удалося знайсці доказы таго, што туманнасць Арыёна складаецца з асобных зорак, што мела б значныя наступствы для касмалогіі, а таксама філасофіі. Праціўнікам Парсанса ў гэтым пытанні быў Джон Гершэль, які, абапіраючыся на вынікі ўласных назіранняў, сцвярджаў, што туманнасць Арыёна з'яўляецца «сапраўднай» (гэта значыць газападобнай).

Адным з вялікіх прыхільнікаў тэлескопа Парсанса быў ірландскі палітык Томас Лефрой, які сказаў: «Планета Юпітэр, якая праз звычайнае шкло падаецца не больш як добрай зоркі, выглядае ўдвая большай за месяц, бачны няўзброеным вокам. <…> Але геній бачны ва ўсіх дэталях гэтага монстра — як канструкцыі, так і кіраванні ім. Тэлескоп важыць шаснаццаць тон, і ўсё ж лорд Рос кіруе ім у адзіночку, а два чалавекі з лёгкасцю паднімуць тэлескоп на любую вышыню»[8].

Пасля смерці Уільяма Парсанса яго сын, Лоўрэнс Парсанс, апублікаваў вынікі назіранняў бацькі, у тым ліку адкрытыя ім 226 аб'ектаў NGC, у кнізе «Observations of Nebulae and Clusters of Stars Made With the Six-foot and Three-foot Reflectors at Birr Castle From the Year 1848 up to the Year 1878» (Scientific Transactions of the Royal Dublin Society Vol. II, 1878)[9].

У. Парсанс быў абраны замежным членам Пецярбургскай АН (1852).

Тэлескопы лорда Роса[правіць | правіць зыходнік]

Лорд Рос пабудаваў вялікую колькасць тэлескопаў-рэфлектараў, найбольш вядомыя з іх:

  • 15-цалевы (38 см)
  • 24-цалевы (61 см)
  • 36-цалевы (91 см)
  • 72-цалевы (180 см) («Левіяфан»).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 г. Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя У. Парсанса кратару на бачнаму баку Месяца.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117595888 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 William Parsons, 3rd Earl of Rosse // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 William Parsons, 3rd Earl of Rosse // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Парсонс Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Telescopes: Lord Rosse’s Reflectors
  6. The York Courant, Monday 23rd June 1800; Archives and Local History, York Explore Centre, Museum Street, York YO1 7DS
  7. Hughes, Stefan (2012). Catchers of the Light: The Astrophotographers' Family History. Google Books. p. 1085. ISBN 978-1-62050-961-6. https://books.google.co.uk/books?id=iZk5OOf7fVYC&pg=PA1085.
  8. Lefroy, T. 1871, Memoir of Chief Justice Lefroy, Hodges, Foster & Co., Dublin.
  9. Photos. Klima-luft.de. Праверана 3 верасня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колчинский И.Г., Корсунь А.А., Родригес М.Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Навуковыя і акадэмічныя пасты
Папярэднік:
Спенсер Комптан
Прэзідэнт Каралеўскага таварыства
1848—1854
Пераемнік:
Джон Ротслі