Усевалад Эмільевіч Меерхольд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з У. Меерхольд)
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Эмільевіч Меерхольд
Vsevolod Meyerhold.jpg
Дата нараджэння: 28 студзеня (9 лютага) 1874
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 лютага 1940(1940-02-02)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Жонка: Зінаіда Мікалаеўна Райх[d]
Дзеці: Irina Vsevolodovna Meyerhold[d]
Адукацыя:
Прафесія: акцёр, тэатральны рэжысёр, драматург, палітык
Узнагароды:
Народны артыст РСФСР
IMDb: nm0583462
meyerhold.org
Commons-logo.svg Усевалад Эмільевіч Меерхольд на ВікіСховішчы

Усевалад Эмільевіч Меерхольд (руск.: Все́волод Эми́льевич Мейерхо́льд, сапраўднае — Карл Казімір Тэадор Маергольд, 28.1(9.2).1874, Пенза — 2 лютага 1940, Масква) — савецкі рэжысёр і акцёр, народны артыст Рэспублікі (1923).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і прадпрымальніка, выхадца з Германіі. У 1895 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1896 годзе — на 2-і курс драматычнага класа Музычна-драматычнага вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства; пасля заканчэння ў 1898 годзе ўвайшоў у трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра. Найбольш значныя ролі Меерхольда — Траплёў, Тузенбах («Чайка», «Тры сястры» Чэхава), Ёганэс («Адзінокія» Гаўптмана), Мальволіа, прынц Арагонскі («Дванаццатая ноч», «Венецыянскі купец» Шэкспіра). У 1902 годзе Меерхольд сышоў з ММТ; да 1905 года ўзначальваў арганізаванае ім «Таварыства новай драмы» (Херсон, Нікалаеў, Тбілісі), дзе выступіў і як рэжысёр.

У 1922-24 гадах Меерхольд быў мастацкім кіраўніком маскоўскага Тэатра Рэвалюцыі. Пасля закрыцця Тэатра імя Меерхольда (1938) К. С. Станіслаўскі прыцягнуў Меерхольда да працы ў оперным тэатры.

20 чэрвеня 1939 года Меерхольд быў арыштаваны ў Ленінградзе. Пасяджэнне Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР адбылося 1 лютага 1940 года. Калегія прысудзіла рэжысёра да расстрэлу. 2 лютага 1940 года прыгавор быў прыведзены ў выкананне. У 1955 годзе Вярхоўны суд СССР пасмяротна рэабілітаваў Меерхольда.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Мейерхольд Всеволод Эмильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Мейерхольд Всеволод Эмильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Vsevolod Yemilyevich Meyerhold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.