Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч
Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1982 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч (23 мая 1907, Якаўлевічы, Горацкі павет, Магілёўская губерня — 1 ліпеня 1982) — беларускі празаік, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 мая 1907 года ў пас. Якаўлевічы Горацкага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Аршанскі раён Віцебскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
У 1925 годзе працаваў загадчыкам хаты-чытальні, загадваў аддзелам прапаганды ў Копыскім, Горацкім райкамах камсамола. У 1927—1929 гадах — сакратар Горацкага райкама камсамола.
У 1929 годзе накіраваны на працу ў рэдакцыю газеты «Звязда», дзе спачатку быў літсупрацоўнікам, потым загадваў аддзелам культуры. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930—1932). У 1933 годзе рэдагаваў бягомльскую раённую газету «Калгасны змагар». У 1934—1937 гадах — карэспандэнт газеты «Известия» па Беларускай ССР.
У 1937 годзе рэпрэсаваны, высланы ў Сібір. Працаваў лесарубам, брыгадзірам, майстрам лесу, галоўным інжынерам і дырэктарам леспрамгаса.
У 1956 годзе рэабілітаваны. У 1956—1957 гадах — карэспандэнт газеты «Лесная промышленность» па Беларускай ССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку пачаў выступаць у 1925 года. Выдаў кнігі нарысаў «Крок у будучыню» (1931), «Землям» (1969), «Спатканні на дарогах: Запіскі карэспандэнта» (1978). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Шляхам герояў» (1932), «Яны былі першымі» (апавяданні і нарысы, 1970), «Аксамітны бляск» (1971). Напісаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Медунічкі» (1966), «Лясныя знаходкі» (1969), «Выдумшчыцы» (1971), «Стрэлы на зялёнай палянцы» (1973), «На ўсходзе сонца» (1982).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Ліўшыц, У. М. Вядомы беларускі пісьменнік (пра Уладзіміра Мяжэвіча) У кн.: Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Былі на Горацкай зямлі. Ішлі лісты ў Горкі. Землякі — прататыпы і героі літаратурных твораў. Галасы з Горацкага Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 3. Горкі: 2019. С.107-110.
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Журналісты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэабілітаваныя ў СССР