Уладзімір Максімавіч Скарынкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з У. Скарынкін)
Перайсці да: рух, знайсці
У. Скарынкін

Уладзімір Максімавіч Скарынкін (7 чэрвеня 1939, г. Віцебск) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). 3 1961 працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі, у 1982—87 і 1992—99 у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1955. Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці.

Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000).

На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гукавы бар'ер. Мн., 1972;
  • Дазвольце ўзлёт. Мн., 1975;
  • Чацвёрты разварот. Мн. 1979;
  • Вугал атакі. Мн., 1983;
  • Пасадачныя агні. Мн., 1985;
  • Выратавапьны плыт. Мн., 1988;
  • Размова на парозе. Мн., 1991;
  • Лосвіда. Мн., 1993;
  • Апошняе слова. Мн., 1994.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Нацыянальная прэмія Італіі[1] (1998).
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы (2000).
  • Прэмія міжнароднага таварыства "Дантэ" (2001).
  • Прэмія Залаты купідон (2011) за пераклады твораў Дантэ і Петраркі.

Зноскі

  1. Саламевіч (2002)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саламаха У. Журба і радасць Уладзіміра Скарынкіна / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 31 студз. – С. 12.
  • Саламевіч І. Скарынкін // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002. - С. 449.
  • Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1993. - Т. 5. – С. 358-361.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]