ФК Бардо
| Бардо | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Поўная назва | Football Club des Girondins de Bordeaux | ||
| Заснаваны | 1881 | ||
| Горад | Бардо, Францыя | ||
| Стадыён |
Нуво Стад Бардо Умяшчальнасць: 41 458 |
||
| Уладальнік | Жэрар Лопес[d] | ||
| Прэзідэнт | Жэрар Лопес[d] | ||
| Галоўны трэнер | |||
| Чэмпіянат | Ліга 2 | ||
| 2021/22 | ▼ 20 месца ў Лізе 1 | ||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||
| |||
«Бардо» (фр.: Bordeaux) — французскі футбольны клуб з горада Бардо. Шасціразовы чэмпіён Францыі і чатырохразовы ўладальнік Кубка Францыі. «Бардо» быў заснаваны ў 1881 годзе як мультыспартыўны клуб і з’яўляецца адным з самых паспяховых футбольных клубаў у Францыі. Клуб перамагаў у чэмпіянце краіны 6 разоў, што ставіць яго на чацвёртае месца сярод клубаў-пераможцаў чэмпіянату. «Бардо» таксама мае перамогі ў Кубках краіны. «Бардо» гуляў свае хатнія гульні на стадыёне «Нуво Стад Бардо», які змяшчае 42 000 чалавек і быў пабудаваны для чэмпіянату Еўропы 2016 года.
«Бардо» з’яўляецца адным з самых папулярных футбольных клубаў у Францыі. Каля 10% насельніцтва краіны падтрымліваюць клуб. «Бардо» апярэджваюць па гэтым паказчыку толькі тры клубы: «Марсель» (20% насельніцтва), «Ліён» (11%) і «Пары Сен-Жэрмен» (11%)[1]. Клуб цалкам належыць французскай тэлевізійнай групе M6 з 2001 года.
Зноскі
- ↑ «EL’OM, équipe de football préférée des Français» Архівавана 13 снежня 2009.. Le Point.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Бардо- Афіцыйны сайт