Фама Фаміч Мажэйка
Фама Фаміч Мажэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 2018 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Фама Фаміч Мажэйка (нар. 7 кастрычніка 1936, в. Скураты, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 кастрычніка 2018) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар хімічных навук (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1959).
З 1959 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР.
У 1980—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі. З 1989 года загадчык аддзела, з 2004 года загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі. Распрацаваў навуковыя асновы рэгулявання калоідна-хімічных уласцівасцяў глініста-солевых дысперсій, якія ўтвараюцца пры вытворчасці калійных угнаенняў. Устанавіў заканамернасці і асаблівасці ўзаемадзеяння павярхоўна-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Укараніў на ПА «Беларуськалій» новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання калійных угнаенняў і паляпшаюць іх якасць. Вывучыў механізм атрымання кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя спосабы атрымання незлёжваюшчыхся, непыляшчых мінеральных угнаенняў і больш экалагічна чыстых, павольнарастваральных, грануляваных угнаенняў, спосабы атрымання з глініста-солевых адходаў вытворчасці калійных угнаенняў, каштоўных для народнай гаспадаркі матэрыялаў, а таксама эфектыўныя рэагенты-пылагасільнікі.
Аўтар больш за 520 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 198 вынаходак.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (в соавт.).
- Производство, использование минеральных удобрений в БССР и проблемы охраны окружающей среды. Мн., 1988 (совм. с Н. П. Крутько).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фама Фаміч Мажэйка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Памерлі 16 кастрычніка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі Беларусі