Фантом з Хайльброна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памятны знак каля месца забойства ў Офісе Кезэвэтэра

Фантом з Хайльброна («Жанчына без твару») — меркаваная жанчына, серыйная забойца. Пра існаванне гэтай жанчыны выказалі меркаванне пасля таго, як адзін і той жа ўзор ДНК быў знойдзены на месцы некалькіх злачынстваў у Аўстрыі, Францыі і Германіі.

Агулам гэты ўзор ДНК фігураваў на месцах здзяйснення 40 злачынстваў, у тым ліку шасці забойстваў (адной з ахвяр стала жанчына-паліцыянтка з Хайльброна). Злачынствы былі здзейснены ў 1993—2009 гадах.

На самой справе ўсе злачынствы былі здзейснены абсалютна рознымі людзьмі. Пад канец сакавіка 2009 года следства прыйшло да высновы, што ватныя палачкі, якімі праводзілі збор ДНК, ужо былі забруджаныя.

Расследванне[правіць | правіць зыходнік]

Праведзены ў Аўстрыі аналіз мтДНК паказаў, што «злачынца» паходзіць хутчэй усяго з Усходняй Еўропы або Расіі. У Германіі тэст ДНК не можа выкарыстоўвацца як доказ, а толькі для вызначэння полу злачынцы.

Раследванне праводзілася спецгрупай «parking lot» хайльбронскага паліцэйскага дэпартаменту. У студзене 2009 года узнаграду за інфармацыю аб магчымым знаходжанні злачынцы павялічылі да 300 тысяч еўра[1].

Існаванне забойцы ставілася пад сумнеў і раней, але ў сакавіку 2009 года справа прыняла новы абарот. Следчыя праверылі паслядоўнасць ДНК, якую ўзялі ў згарэлага мужчыны, бежанца ў Францыі. Яна апынулася анамальнай, бо была жаночай. У далейшым яны прыйшлі да высновы, што жанчыны не існуе, а памылковыя вынікі абумоўлены выкарыстаннем забруджаных ватных палачак[2].

ДНК належала ўпакоўшчыцы баварскай фабрыкі, дзе вырабляліся ватныя палачкі, жанчыне, што паходзіла з Усходняй Еўропы. Пасля гэтых звестак пра забойцу не паступала[3].

Нягледзячы на тое, што палачкі былі стэрыльнымі, яны былі непрыдатныя для працы з ДНК[4].

Звязаныя злачынствы[правіць | правіць зыходнік]

25 красавіка 2007 года, 22-гадовая жанчына-паліцыянт была смяротна паранена ў Хайльброне. Яе 24-гадовы калега атрымаў некалькі жыццёва небяспечных траўмаў і ўпаў у кому. Пазней ён апрытомеў, аоле нічога не мог успомніць з мінулага. Зброя і кайданкі афіцэраў былі скрадзены.

ДНК, што належала «забойцы», была знойдзена ў наступных злачынствах:

  • На кубку пасля забойства 62-гадовай жанчыны 25-26 мая 1993 года ў Ідар-Оберштайне (ДНК прааналізавана ў 2001 годзе).
  • На кухонным стале пасля забойства 61-гадовага мужчыны 21 сакавіка 2001 года ў Фрайбургу.
  • На шпрыц з гераінам у кастрычніку 2001 года ў лясным масіве блізу Герольштайну.
  • На рэштках печыва ў трэйлеры, узламаным ноччу 24 кастрычніка 2001 года ў Будэнхайме.
  • На цацачным пісталеце пасля рабавання в’етнамскіх гандляроў каштоўнымі камянямі ў Арбуа.
  • На снарадзе пасля бойкі паміж двума братамі 6 мая 2005 года ў Вормсе.
  • На камяні пасля крадзяжу ў Саарбрукен 3 кастрычніка 2006 года.
  • Пасля крадзяжу ў краме оптыкі ў Гальнойкірхене (Верхняя Аўстрыя) у сакавіку 2007 года.
  • Пасля 20 угонаў аўтамабіляў і матацыклаў у Гесэне, Бадэн-Вюртэмбергу, Саарэ і Ціролі.
  • На аўтамабілі, ужываным для перавозкі цел грузінаў, забітых 30 снежня 2008 года ў Гепэнхайме (ДНК прааналізавана 10 сакавіка 2008 года).
  • У закінутым грамадскім басейне ў Недэрштэтэне пасля ўзлому 22 сакавіка 2008 года.
  • Пасля чатырох пранікненняў у дамы: двух у Квіршыдзе і па аднаму ў Толай і Рыолі.
  • Пасля кватэрнага крадзяжу ў Оберстэнфельдзе-Гронау у ноч на 9 красавіка 2008 года.
  • Пасля рабавання жанчыны 9 мая 2008 года ў клубным доме ў Саархёльзбаху.
  • У машыне малодшай медсястры, якая была знойдзена мёртвой пад канец кастрычніка 2008 года каля Вайнсбергу.

У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Выпадак стаў асновай для эпізоду «Лік мёртвых» у серыяле «C.S.I.: Месца злачынства Нью-Ёрк».

Зноскі

  1. "„Phantom von Heilbronn" hat es nie gegeben" [German]. News von Morgen. 2009-03-26. Праверана 2009-03-28.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  2. Истории Запада и Востока. В Германии разоблачили «фантом из Хейльбронна» — Радио Свобода © 2011 RFE/RL, Inc(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2011. Праверана 22 ліпеня 2016.
  3. Yeoman, Fran (2009-03-27). "The Phantom of Heilbronn, the tainted DNA and an eight-year goose chase". The Times. Праверана 2009-03-28.
  4. Himmelreich, Claudia (2009-03-27). "Germany's Phantom Serial Killer: A DNA Blunder". TIME. Архівавана з арыгінала 28 сакавіка 2009. Праверана 2009-03-28. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2009. Праверана 22 ліпеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2009. Праверана 22 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]