Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч
Фелікс Марцінкевіч | |
---|---|
Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1992 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка і сельская гаспадарка Беларусі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1964) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1969) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч (1 лютага 1920 — 13 жніўня 1992) — беларускі вучоны-эканаміст, аўтар навуковых прац па перспектывах развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР, размяшчэнні галін сельскай гаспадаркі і фарміравання сельскагаспадарчых зон БССР, навуковаму прагназаванні комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў і развіцця вытворчых сіл Беларускага Палесся. Уся яго навуковая і выкладчыцкая дзейнасць была звязана з Інстытутам эканомікі АН БССР, у якім Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, а з 1964 па 1980 гады дырэктарам Інстытута. Адначасова ў 1966—1970 гадах Ф. С. Марцінкевіч — прафесар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. У 1980—1987 гадах загадчык сектара, з 1987 года — дарадца пры дырэкцыі Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 лютага 1920 года ў вёсцы Машчонае Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння ў 1937 годзе сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вялікая Айчынная вайна перапыніла вучобу ва ўніверсітэце, якую ён скончыў ўжо пасля вайны. Праз год ён паступіў у аспірантуру пры Інстытуце эканомікі АН БССР, з якім звязана ўся яго наступная навуковая і педагагічная дзейнасць. З 1964 года па 1980 год ён з’яўляўся дырэктарам гэтага інстытута. Тут жа ён стаў кандыдатам, а затым і доктарам эканамічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам, а потым і акадэмікам.
Вучоны, педагог актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, Ф. С. Марцінкевіч унёс вялікі ўклад у развіццё эканамічнай навукі, абгрунтаванне кірункаў развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі, павелічэння яе эканамічнага патэнцыялу і павышэння яго эфектыўнасці. Пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле быў падрыхтаваны шэраг навуковых дакладаў па развіцці і размяшчэнні галін народнай гаспадаркі рэспублікі, навуковых прагнозаў па комплексным выкарыстанням прыродных рэсурсаў і развіццю прадукцыйных сіл Беларускага Палесся, сацыяльна-эканамічных праблемах сельскай гаспадаркі і інш.
Навуковай дзейнасці Фелікса Станіслававіча быў уласцівы творчы характар, комплексны падыход да даследуемых эканамічных праблем, імкненне давесці навуковае даследаванне да практычнага выкарыстання. Ім было апублікавана больш за 200 навуковых прац, дзе кожная адрозніваецца сваёй арыгінальнасцю і пэўнай завершанай аб’ятасцю, знаходзіла шырокае прызнанне навуковай грамады ў рэспубліцы і за яе межамі. Сярод іх варта адзначыць такія, як «Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі і развіццё прамысловасці па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны», «Размяшчэнне і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі БССР», «Беларусь у народагаспадарчым комплексе страны», «Пытанні тэорыі і ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці народнай гаспадаркі» і інш.
Значнае месца ў даследаваннях Ф. С. Марцінкевіч займае вывучэнне эканамічнай гісторыі Беларусі. У такіх буйных манаграфіях як «Эканоміка Савецкай Беларусі 1917—1967 гг.» і «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады», дзе Фелікс Станіслававіч з’яўляецца адным з кіраўнікоў і сааўтарам, у працы даецца разгорнуты выклад глыбіні і паслядоўнасці сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, имеўшых месца за гады Савецкай улады ў Беларусі, раскрываюцца здарэнні, якія адбыліся ў сістэме грамадскага ўзнаўлення, паказываецца працэс фарміравання рэспубліканскага гаспадарчага комплексу як складовай часткі агульнасаюзнага народнохозяйственнаго комплексу.
Важкі ўклад Ф. С. Марцінкевіч унёс у падрыхтоўку навуковых кадраў. І як кіраўнік вядучага цэнтра эканамічнай навукі ў рэспубліцы, і як вучоны-педагог ён добра разумеў велізарнае значэнне гэтага для развіцця эканамічнай навукі, аддаваў на гэта многа сіл і энергіі. На працягу шэрагу гадоў ён з’яўляўся старшынёй Савета па абароне дысертацый. Пад яго непасрэдным навуковым кіраўніцтвам было падрыхтавана больш за 30 кандыдатаў навук, здольных вырашаць складаныя і важныя праблемы эканамічнага развіцця.
Шмат намаганняў і энергіі аддаваў Ф. С. Марцінкевіч каардынацыі навуковых даследаванняў у галіне эканомікі ў рэспубліцы, ажыццяўляючы кіраўніцтва і удзельнічаючы ў працы праблемных саветаў пры Аддзяленні агульных навук АН БССР і Дзяржплана БССР, а таксама з’яўляючыся членам шэрагу навукова — тэхнічных саветаў міністэрстваў і ведамстваў. Годна прадстаўляў Фелікс Станіслававіч Беларусь у шэрагу міжнародных арганізацый. У складзе дэлегацыі БССР ён браў удзел у працы Міравой канферэнцыі па зямельным рэформам у Рыме, удзельнічаў у працы сусветнай харчовай канферэнцыі ў Рыме, з’яўляўся кіраўніком дэлегацыі Беларускай ССР на сесіях Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе, быў старшынёй міжрэгіянальнага семінара ААН па размешчэнню прамысловасці і рэгіянальнаму развіццю ў г. Мінску.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марцінкевіч Фелікс Станіслававіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 607.
- Марцінке́віч Фелікс Станіслававіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 465. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Выкладчыкі БДЭУ
- Дактары эканамічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Беларусі
- Эканамісты СССР
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне