Белая вежа (фестываль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Фестываль «Белая вежа»)
Jump to navigation Jump to search
«Белая вежа»
Жанр спектакль
Гады правядзення з 1996 года
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Брэст
Мова песень беларуская, руская
Тэматыка тэатр
Лэйбл Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

«Белая вежа» — беларускі міжнародны тэатральны фестываль, які штогод праходзіць у Брэсце[1]. Заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Брэсцкая вобласць).

З’яўляецца найстарэйшым штогадовым тэатральным фестывалем Беларусі[2]. Яго арганізатарам з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадска-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. У ходзе фестывалю ўручаецца да 10 узнагарод, у тым ліку лялечным тэатрам.

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Дата Спектакль Тэатр Краіна
23 2018 г., верасень «Як загінуў Гуска» Кіеўскі акадэмічны тэатр лялек Украіна[4]
22 2017 г., 8—17 верасня «Скрыпка Ротшыльда» Маскоўскі тэатр юнага гледача Расія[5]
21 2016 г., 9—16 верасня «Чайка» (Яраслаў Федарышын) Львоўскі акадэмічны тэатр «Уваскрэсенне» Украіна[6]
20 2015 г., 11—19 верасня
19 2014 г., 12—19 верасня «Кніга Ёва» (Някрошус) Тэатр «Мена Фортас» (Вільнюс) Літва[7]
18 2013 г., 7—14 верасня
17 2012 г., 7—14 верасня
16 2011 г., 9—16 верасня «Раскіданае гняздо» (Янка Купала) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы Беларусь[8]
15 2010 г., 11—18 верасня «Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах) Пермскі тэатр «Каля моста» Расія[9]
14 2009 г., 5—12 верасня «Гогаль. Вечары» (Уладзімір Панкоў) Расія[10]
13 2008
12 2007 г., 8—14 верасня «Вішнёвы сад» Львоўскі тэатр «Уваскрэсенне» Украіна[11]
11 2006 г. «Адвечная песня» Беларускі дзяржаўны тэатр лялек Беларусь[12]
10 2005
9 2004
8 2003
7 2002
6 2001
5 2000 «Князь Вітаўт» Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы Беларусь
4 1999
3 1998
2 1997
1 1996

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краін спаборнічалі за 13 узнагарод[13].

У верасні 2009 года на 14-м фестывалі выступіла 25 тэатраў з 4 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ірана і Таджыкістана) і 5 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Малдовы[2]. У верасні 2010 году 15-ы фестываль «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснавання выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3].

У верасні 2012 года на 17-м фестывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Ірана і Японіі) і 5 краін Еўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расіі прыехала 9 тэатральных калектываў[14].

7—14 верасня 2013 года прайшоў 18-ы фестываль «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спектаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краін: 4 краін Азіі — Азербайджана, Арменіі, Ізраіля і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Егіпта; 8 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Грэцыі, Славакіі, Чэхіі і Швецыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, абласным грамадска-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе білеты распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыццявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасць спектакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы[11].

У верасні 2014 года адбыўся 19-ы фестываль, на якіх тэатры з 13 краін паказалі 25 спектакляў. Білеты каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў[15] ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спектаклі з 13 краін, якія наведалі 7,5 тысяч гледачоў. Упершыню ў фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Туніса, адкуль прыехаў тэатр «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф»[1]. Сярод 22 паказаных спектакляў 7 былі беларускімі[16].

9—16 верасня 2016 года на 20-м фестывалі «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краін. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркменістана (Дзяржаўны рускі драматычны тэатр). Білеты каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фестываль. Рэшту забяспечылі спонсары і бюджэт Брэсцкай вобласці[17]. У верасні 2017 года на 22-м фестывалі паказалі 28 спектакляў з 14 краін. З іх 11 атрымалі дыпломы[5].

За 23 гады існавання фестывалю «Белая вежа» ў Брэсце яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краін, у тым ліку з Афрыкі (Алжыр і Туніс) і Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла)[18].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Надзея Бунцэвіч. Іспыт на стабільнасць здабыткаў // Культура : газета. — 25 верасня 2015. — № 39 (1217).
  2. 2,0 2,1 Таццяна Команава. «Белая вежа»: варыяцыі прачытання // Культура : газета. — 19 верасня 2009. — № 38 (906).
  3. 3,0 3,1 Таццяна Команава. «Белая вежа»: не толькі Брэст // Культура : газета. — 11 верасня 2010. — № 37 (957).
  4. Надзея Бунцэвіч. Каардынаты «Вежы» : газета. — 22 верасня 2018. — № 38 (1373).
  5. 5,0 5,1 Надзея Бунцэвіч. Аглядная «Вежа» // Культура : газета. — 22 верасня 2010. — № 38 (1321).
  6. Алена Мальчэўская. «Белая Вежа» як сістэма каардынат // Літаратура і мастацтва : газета. — 30 верасня 2016. — № 39 (4890). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
  7. Святлана Яскевіч. Выпрабаванне каханнем і пакутамі // Звязда : газета. — 23 верасня 2014. — № 180 (27790). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  8. Таццяна Команава. Птушкі і гнёзды // Культура : газета. — 24 верасня 2011. — № 39 (1010).
  9. Святлана Яскевіч. Сапраўднае і прывіднае // Звязда : газэта. — 18 верасня 2018. — № 179 (28795). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.
  10. Таццяна Команава. Які фарватар у «Белай вежы» // Культура : газета. — 18 верасня 2010. — № 38 (958).
  11. 11,0 11,1 Святлана Яскевіч. Фестываль без журы // Звязда : газета. — 7 верасня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  12. «Белая вежа» - 2015 , Тэлерадыёкампанія «Брэст» (15 верасня 2015). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  13. Таццяна Команава. «Белая вежа-2007»: яднанне класікі і крэатыву // Культура : газета. — 29 верасня 2010. — № 38-39 (804-805).
  14. Таццяна Команава. Верасень — гэта «Белая вежа» // Культура : газета. — 11 жніўня 2012. — № 32 (1054).
  15. Яна Светава. Пачаўся электронны заказ білетаў // Звязда : газета. — 21 жніўня 2014. — № 157 (27767). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  16. Надзея Бунцэвіч. Беларусь на карце «Вежы» // Культура : газета. — 25 верасня 2015. — № 40 (1218).
  17. Святлана Яскевіч. Ён ёсць у Брэсце // Звязда : газета. — 7 верасня 2016. — № 172 (28282). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  18. Таццяна Арлова. Брэсцкая мазаіка // Літаратура і мастацтва : газета. — 28 верасня 2018. — № 38 (4993). — С. 13. — ISSN 0024-4686.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]