Фліндэрс (хрыбет)
Выгляд
Фліндэрс (англ.: Flinders Ranges) — горны хрыбет на поўдні Аўстраліі, на поўнач ад заліва Спенсер. Даўжыня каля 400 км. Вышыня да 1165 м (гара Сент-Мэры-Пік). Складзены з гліністых сланцаў, кварцытаў і даламітаў. Ападкаў 200—400 мм за год. Схілы ўкрыты маліскрэбам, на поўначы паўпустынныя хмызнякі і галафіты. Нацыянальны парк Фліндэрс-Рэйнджэс. Названы імем Мэцью Фліндэрса.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).