Мэцью Фліндэрс
Выгляд
| Мэцью Фліндэрс | |
|---|---|
| англ.: Matthew Flinders | |
| | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, картограф, батанік, штурман, мараплавец |
| Дата нараджэння | 16 сакавіка 1774[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 19 ліпеня 1814[3][2][…] (40 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Matthew Flinders[d][6] |
| Маці | Susannah Ward[d][6] |
| Жонка | Ann Chappelle[d] |
| Дзеці | Anne Flinders[d] |
| Альма-матар | |
Мэцью Фліндэрс (англ.: Matthew Flinders; 16 сакавіка 1774 — 19 ліпеня 1814) — брытанскі даследчык Аўстраліі.
У 1797-98 гадах на судне «Норфалк» разам з Дж. Басам абышоў востраў Тасманія, вызначыў яго становішча. У 1801-03 гадах на судне «Інвестыгейтар» даследаваў і адзначыў на карце паўднёвае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў залівы Спенсер, Сент-Вінсент, паўвостраў Ёрк і шэраг астравоў. У 1802 годзе даследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў астравы Уэлслі, пазначыў на карце Вялікі Бар’ерны рыф. У 1814 годзе прапанаваў для Паўднёвага мацерыка назву Аўстралія (замест Новай Галандыі). Яго імем названы востраў каля берагоў Тасманіі, праход і рыфы ў Вялікім Бар’ерным рыфе, горны хрыбет, рака, горад, бухта ў Аўстраліі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Зноскі
- ↑ Scott E. The Life of Captain Matthew Flinders, R.N. — 1 — Sydney: Angus & Robertson, 1914. — P. 2. — 560 p.
- 1 2 Matthew Flinders // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Scott E. The Life of Captain Matthew Flinders, R.N. — 1 — Sydney: Angus & Robertson, 1914. — P. 396. — 560 p.
- ↑ Флиндерс Мэтью // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.smh.com.au/world/europe/matthew-flinders-found-london-dig-unearths-grave-of-great-explorer-20190125-p50tjh.html
- 1 2 Kindred Britain