Французскі сабор
Выгляд
| кальвінісцкая царква | |
| Французскі сабор | |
|---|---|
| ням.: Französischer Dom | |
| | |
| 52°30′52″ пн. ш. 13°23′32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Берлін |
| Канфесія | Евангелічная царква Германіі |
| Епархія | Евангелічная царква Берлін-Брандэнбург-Сілезская Верхняя Лужыца[d] |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Архітэктар | Карл фон Гонтард[d] |
| Дата заснавання | 1701 |
| Статус | дзеючая царква |
| Матэрыял | цэгла |
| Сайт | franzoesische-kirche.de (фр.) |
Французскі сабор (ням. Französischer Dom) - распаўсюджаная назва французскай Рэфарматарскай царквы Фрыдрыхштадта (ням. Französische Friedrichstadtkirche), размешчанай на берлінскай плошчы Жандармэнмаркт насупраць Нямецкага сабора, адна з славутасцяў горада. Будынак называецца саборам, хаця тут ніколі не знаходзілася епіскапская кафедра.
У пачатку XVIII стагоддзя французскія гугеноты складалі чвэрць насельніцтва Берліна. У 1701 г. яны пачалі будаўніцтва ўласнага будынка, якое было завершана ў 1705 г.. Будаўніцтвам кіравалі Луі Каяр і Абрагам Кеснэй, за ўзор была ўзятая разбураная гугеноцкая царква ў Шарантон-Сен-Морыс.
