Царква Святой Марыі (Берлін)
Царква | |
Царква Святой Марыі | |
---|---|
St. Marienkirche Berlin | |
![]() Царква Святой Марыі ў Берліне | |
52°31′14″ пн. ш. 13°24′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Берлін |
Канфесія | Евангелічная царква Германіі |
Епархія | Евангелічная царква Берлін-Брандэнбург-Сілезская Верхняя Лужыца[d] |
Благачынне | Kirchenkreis Berlin Stadtmitte[d] |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Дата заснавання | 1380 |
Вышыня | 91 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | marienkirche-berlin.de/d… |
![]() |
Царква Святой Марыі (Марыенкірхэ; ням.: St. Marienkirche Berlin) — найстаражытнейшая з дзеючых цэркваў Берліна, адна з калісьці шасці сярэдневяковых цэркваў у гістарычным цэнтры горада. Размешчана на Карл-Лібкнехт-штрасэ недалёка ад Берлінскай тэлевежы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра царкву з уласным прыходам у берлінскім «Новым горадзе» датуецца 1292 годам. На падмурку з каменя і граніту была пабудавана зальная царква з ярка чырвонай цэглы ў стылі брандэнбургскай цаглянай готыкі. Пашкоджаная пажарамі вежа была рэканструявана ў стылі барока ў 1663—1666 гадах Міхаэлем Маціясам Смідсам і пазней — у неагатычным стылі ў 1789—1790 гады Карлам Готгардам Лангансам.
У 1893—1895 гадах маштабную рэстаўрацыю царквы правёў Герман Бланкенштайн, а пасля Другой сусветнай вайны царква была адноўлена ў 1969—1970 гадах.
У 1938 годзе, пасля таго, як царква Святога Мікалая была перададзена гораду ў якасці «музычнага сабора», Марыенкірхэ стала найстаражытнейшым дзеючым храмам Берліна. Пасля Другой сусветнай вайны яна была адной з нешматлікіх буйных цэркваў Берліна, у якіх праходзілі набажэнствы.

У адноўленым пасле вайны Берліне ад шчыльна забудаванага гістарычнага цэнтра горада практычна нічога не захавалася, і царква Марыенкірхэ апынулася ў зусім іншым асяроддзі — практычна адзіная на адкрытай плошчы, абмежаванай шматпавярховымі новабудоўлямі, над якой з 1969 года дамінуе берлінская тэлевежа. Царква Св. Марыі і Чырвоная ратуша з'яўляюцца цяпер адзіным напамінкам пра гістарычны цэнтр Берліна.
У вежавай зале царквы Св. Марыі знаходзіцца знакамітая фрэска «Скокі смерці», якая датуецца арыентыровачна 1484 годам. Арган цэрквы створаны майстрам Іаганам Вагнерам. Надмагілле генерал-фельдмаршала Ота Крыстафа фон Шпара выканана антверпенскім скульптарам Артусам Квелінусам Старэйшым. Царкоўная кафедра выканана па праекце Андрэаса Шлютэра.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Jürgen Boeckh: Alt-Berliner Stadtkirchen; Bd. 1; (Berliner Reminiszenzen 57); Haude & Spener: Berlin 1986; ISBN 3-7759-0288-0; S. 61-77.
- Georg Dehio et al.: Handbuch der deutschen Kunstdenkmäler — Berlin; 2. Aufl., Berlin 2000; ISBN 3-422-03071-9; S. 34ff.
- Günther Kühne/Elisabeth Stephani: Evangelische Kirchen in Berlin; CZV-Verlag: 2. Aufl., Berlin 1986; ISBN 3-7674-0158-4; S. 351—353.
- Gustav Leh: Die St.-Marien-Kirche zu Berlin. Ihre Geschichte und ihr Bild; Evangelische Verlagsanstalt: Berlin 1957.
- Marianne Tosetti: St. Marien zu Berlin. Aus 700 Jahren Kirchen-Geschichte; Evangelische Verlagsanstalt: 5. Aufl., Berlin 1987; ISBN 3-374-00174-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Марыі ў Берліне
- Афіцыйны сайт прыходу берлінскай царквы Св. Марыі