Францішак Ельскі
Францішак Ельскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Храптовіч[d] | ||||||
Пераемнік | Францішак Сухадолец[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Якуб Антоні Война-Аранскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1738[1] | ||||||
Смерць | 23 сакавіка 1821[2][1] | ||||||
Род | Ельскія | ||||||
Бацька | Уладзіслаў Ельскі | ||||||
Маці | Алена з Бжастоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Амелія з Сапегаў[d][3][1] | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў Ельскі[d], Людвік Ельскі, Міхал Ельскі[d], Караліна з Ельскіх[d] і Леан Ельскі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.
На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбунала. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).
Падчас Паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Пазней эміграваў, вярнуўся за кіраваннем у Расійскай імперыі Паўла I. У французска-расійскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Амеліяй Прозар[4] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 279. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Franciszek Jelski h. Pielesz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 75. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 352.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.