Людвік Ельскі
Людвік Ельскі | |
![]() | |
Людвік Ельскі, паміж 1825—1850 | |
![]() Герб «Пелеш» | |
Нараджэнне | 1785 |
---|---|
Смерць | 8 жніўня 1843 |
Род | Ельскія |
Бацька | Францішак Ельскі |
Маці | Амелія з Прозараў[d] |
Жонка | Клацільда з Манюшкаў[d] |
Дзеці | Ізабела з Ельскіх[d] |
Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны, Гарадзенскі павет — 8 жніўня 1843) — ваенны дзеяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр французскіх драгунаў (1813).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амеліі з Прозараў[1].
У 1807—1810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мемуарах «Маршы і дзеі польскага корпуса ў маскоўскай кампаніі 1812 года. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).
Вярнуўся на Беларусь у 1815 годзе, ажаніўся з Клацільдай з Манюшкаў і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павета. 3 1823 у Варшаве, прэзідэнт Польскага банка (1828).
Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў намеснік міністра скарбу, потым у эміграцыі[1].
У першым шлюбе меў сына Уладзіміра і дачку Ізабелу. Другі раз ажаніўся з Габрыэляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 352.
- ↑ Ludwik Jelski h. Pielesz (польск.) . Potomkowie Sejmu Wielkiego (17 сакавіка 2011).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.