Францішак Рысінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Рысінскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1749
Дата смерці каля 1830
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, сатырык
Мова твораў беларуская

Францішак Рысінкі (1749 — каля 1830) — паэт-сатырык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле адных звестак, паходзіў са шляхты Віцебскага павета, паводле іншых, яго род быў з Украіны. У пач. 19 ст. старшыня Палаты цывільнага суда ў Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў на польскай і, паводле сучаснікаў, беларускай і рускай мовах. Аўтар эпіграм, іранічна-філасофскіх і гумарыстычных вершаў, вельмі папулярных у свой час, у т.л. прысвечаныя пэўным асобам, але пры жыцці аўтара яны не друкаваліся. Творы вылучаюцца дасціпнасцю, камізмам, грубаватым гумарам. Сярод папулярных яго вершаў «Хіба прашу я дажджу…», «Пан Дамінік…», «Роздум пасля страты закладзенага маёнтка».

Творы Ф. Рысінскага распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах, завучваліся на памяць. Некаторыя з гэтых запісаў трапілі ў архіў Ф. Карпінскага, частку сабраў маршалак Полацкага павета С. Грабніцкі. Верагодна, аўтарству Ф. Рысінскага належаць шырокавядомыя ў Падзвінні беларуска-польскія макаранічныя вершаваныя мініяцюры «Лямант закаханага» («Залёты аднаго гайдука да прачкі», «Плач пакінутага каханай») і «За пекнай паненкай аж душа сумуе», якія ўзнавіў па памяці і выдаў у кнізе «Беларусь» (Парыж, 1840) А. Рыпінскі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялёў Г. Францішак Рысінскі — паэт і памешчык [1749-1830] // Постаці: [Новыя біягр. звесткі вялікіх продкаў] // Спадчына. — Мн:, 1992. № 5, 6.