Франц Морыц Домашка
| Франц Морыц Домашка | |
|---|---|
| Franc Moric Domaška | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 24 верасня 1862 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 26 верасня 1931 (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Бацька | Міхал Домашка |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, духоўнік, лютэранскі пастар |
| Мова твораў | верхнялужыцкая |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Франц Морыц До́машка, нямецкі варыянт — Франц Морыц Домашке (в.-луж.: Franc Moric Domaška, ням.: Franz Moritz Domaschke, 24 верасня 1862, вёска Носачыцы, каралеўства Саксонія — 26 верасня 1931 года, Будастацы, Германія) — лютэранскі святар і сербалужыцкі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 верасня 1862 года ў вёсцы Носачыцы ў сям'і лютэранскага пастара і сербалужыцкага паэта Міхала Домашкі. У 1887—1883 гадах навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў г. Любіў. З 1883 года працаваў дарэктарам і займаўся самаадукацыяй. У 1888 годзе паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага ўніверсітэта, які скончыў у 1892 годзе. У 1893 годзе ўступіў у сербалужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Быў членам «Сербскага прапаведніцкага таварыства».
Служыў святаром у 1892—1898 гадах у Кетліцах, у 1898—1902 у Годзіі. Яго настаяцелем быў Ян Павал Кшыжан. У 1889 годзе займаўся ў вёсцы Малешацы арганізацыяй маладзёжнага летняга лагера «Схадзаванка». Пражываючы ў Годзіі, займаўся выданнем лютэранскага часопіса «Misionski Posoł», быў адным з яго рэдактараў. У 1902 годзе быў прызначаны настаяцелем у прыход вёскі Будастацы, дзе служыў да сваёй смерці ў 1931 годзе.
Напісаў дзве аповесці, некалькі царкоўных гімнаў і вершаў. Займаўся напісаннем некралогаў. Апублікаваў мноства артыкулаў у розным сербалужыцкім перыядычным друку.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn. Domaška, Franc Moric. // Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. — Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984. — P. 114.