Франчэска Дурантэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франчэска Дурантэ
італ.: Francesco Durante
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 сакавіка 1684(1684-03-31)[1] ці 13 сакавіка 1684(1684-03-13)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1755(1755-09-30)[3][4][…] (71 год) ці 13 жніўня 1755(1755-08-13)[1] (71 год)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Педагог Gaetano Greco[d] і Алесандра Скарлаці
Прафесіі кампазітар
Жанры опера
Выхаванцы Джавані Паізіела, Niccolò Piccinni[d], Антоніа Сакіні, Giuseppe Bonno[d], Giacomo Insanguine[d], Girolamo Abos[d], Alessandro Speranza[d], Fedele Fenaroli[d] і Josep Duran i Pejoán[d]
duranteproject.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франчэска Дурантэ (італ.: Francesco Durante; 1684—1755) — італьянскі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 сакавіка 1684 года ў Фратамаджорэ, каля Неапаля. Музыцы вучыўся ў свайго дзядзькі Анджэла Дурантэ, які быў рэктарам кансерваторыі «Сан-Анафрыа», затым у Н. Фага, М. Маркеці і А. Скарлаці.

З 1710 года выкладаў у кансерваторыі «Сан-Анофрыа», быў дырэктарам кансерваторый «Дзеі паверы ды Джэзу Крыста» (1728—1738), «Санта-Марыя ды Ларэта» (1742—1745).

Сярод яго вучняў — Дж. Пергалезі, Н. Пічыні, А. Сакіні, Ф. Фенаролі, Э. Дуні, Т. Траэта, П. Гульельмі, Дж. Паізіела, В. Л. Чампі. У 1745 годзе стаў дырэктарам «Сан-Анофрыа» і кіраваў ёй да смерці. Быў жанаты тры разы. Памёр 13 жніўня 1755 года ў Неапалі.

Зноскі

  1. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  3. Francesco Durante // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Francesco Durante // Musicalics