Фрыдрых Мерц
Фрыдрых Мерц (ням.: Friedrich Merz; нар. 11 лістапада 1955[1][2], Брылон, ФРГ[3]) — нямецкі палітык і лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС). Пасля перамогі ХДС/ХСС на парламенцкіх выбарах, 6 мая 2025 года заступіў на пасаду Федэральнага канцлера Германіі.
Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 лістапада 1955 года ў мястэчку Брылан у Германіі[8]. Яго бацька Ёахім працаваў суддзёй і быў сябрам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза. яго маці паходзіла з французскіх гугенотаў, а дзед з матчынага боку быў мэрам Брылана. Сам Фрыдрых з’яўляецца каталіком[9][10][11].
Па заканчэнні школы ў 1975 годзе Мерц праходзіў вайсковую службу, стаўшы артылерыстам. З 1976 года вывучаў права дзякуючы стыпендыі з Фонду Конрада Адэнаўэра спачатку ў Бонскім універсітэце, а пазней у Марбургскім універсітэце. У Боне стаў сябрам рымска-каталіцкага студэнцкага брацтва, заснаванага ў 1844 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэтаў працаваў суддзёй у Саарбрукене. У 1986 годзе ён пакінуў пасаду суддзі, каб з 1986 па 1989 гады працаваць адвакатам у Нямецкай асацыяцыі хімічнай прамысловасці ў Боне і Франкфурце[12].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак палітычнай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе, у веку сямнаццаці гадоў, стаў сябрам моладзевага крыла ХДС[8]. У 1980 годзе стаў прэзідэнтам Брыланскага аддзялення моладзевай арганізацыі партыі. У 1989 годзе балатаваўся ад партыі ў Еўрапарламент, стаўшы дэпутатам на адзін тэрмін да 1994 года. Уваходзіў у склад камітэту па эканамічных і валютных справах, а таксама быў залучаны ў дэлегацыю парламента па сувязях з Мальтай. Пасля федэральных выбараў у Германіі ў 1994 годзе стаў дэпутатам Бундэстагу ад сваёй выбарчай акругі Гохзаўэрланд. У першы тэрмін далучыўся да фінансавага камітэта.
У кастрычніку 1998 года Мерц стаў віцэ-старшынёй, а ў лютым 2000 года старшынёй парламенцкай групы ХДС/ХСС (разам з Міхаэлем Глосам), замяніўшы на гэтай пасадзе Вольфганга Шойбле. У гэтай якасці быў лідарам апазіцыі ў Бундэстагу падчас першага тэрміна канцлера Герхарда Шрэдэра. Напярэдадні федэральных выбараў 2002 года Эдмунд Штойбер уключыў Мерца ў склад свайго ценявога кабінету дзеля кампаніі хрысціянскіх дэмакратаў. Мерц быў экспертам Штойбера па фінансавых рынках і нацыянальным бюджэце[13]. У 2006 годзе быў адным з дзевяці парламентарыяў, якія падалі скаргу ў Федэральны канстытуцыйны суд супраць раскрыцця дадатковых крыніц прыбыткаў, але скарга была безвыніковай[14]. У 2007 годзе Мерц абвясціў, што не будзе балатавацца на палітычныя пасады на выбарах 2009 года.
Праца ў прыватным сектары
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як пайшоў з палітыкі, Мерц працаваў карпаратыўным адвакатам. Сярод розных прац уваходзіў у назіральныя рады аэрапорта Кёльн—Бон, футбольнага клуба «Барусіі» (Дортмунд) і Нямецкай біржы. У 2012 годзе ён далучыўся да выбарчай групы Норберта Рэтгена на выбарах у Паўночным Райне — Вестфаліі ў якасці дарадцы па эканамічнай палітыцы[15].
Вяртанне ў палітыку
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як Ангела Меркель заявіла аб сваім намеры сысці з пасады лідара партыі ХДС, Мерц абвясціў, што будзе балатавацца на наступных выбарах кіраўніцтва партыі ў 2018 годзе[16]. Ягоную кандыдатуру прасоўваў Шойбле[17]. 7 снежня 2018 года ў другім туры выбараў лідара Мерц атрымаў паражэнне ад Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр[16][18]. У 2021 годзе ён яшчэ раз спрабаваў стаць старшынёй партыі, але зноў не даў рады. Напярэдадні федэральных выбараў ў 2021 годзе Патрык Зэнсбург не здолеў заручыцца падтрымкай сваёй партыі. У выніку Мерц замест гэтага замяніў яго, вярнуўшыся ў Бундэстаг пасля 12-гадовай адсутнасці[19].
У тым жа 2021 годзе адбыліся новыя выбары на пасаду лідара партыі, дзе ўжо з трэцяй спробы палітык стаў старшынёй партыі.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Мерц займаецца пытаннямі эканомікі, замежнай і сямейнай палітыкі і бяспекі. Ён характарызуе сябе як сацыяльна-кансерватыўнага і эканамічна ліберальнага палітыка. Палітык разглядаецца як прадстаўнік традыцыйнага кансерватыўнага і прадпрымальніцкага крылаў ХДС[20]. Будучы маладым палітыкам у 1970-х і 1980-х гадах, ён быў перакананым прыхільнікам-антыкамуністам. яго кніга «Адважвайцеся на большы капіталізм» абараняе эканамічны лібералізм. Мерц быў старшынёй асацыяцыі Атлантык-Бруке, якая спрыяе нямецка-амерыканскаму паразуменню і атлантызму і з’яўляецца перакананым прыхільнікам Еўрапейскага Саюза і НАТА. У той час як Мерц, як лідар апазіцыі, запатрабаваў ад нямецкага ўрада Олафа Шольца паставіць нямецкія крылатыя ракеты Taurus ва Украіну[21]. Сам ён заяўляў, што не абавязкова пастаўляў бы гэтыя ракеты, калі б сам быў канцлерам.
Валодае не толькі роднай нямецкай мовай, але яшчэ размаўляе па-французску і па-англійску[22].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ а б Friedrich Merz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 20 студзеня 2025.
- ↑ https://www.bunte.de/panorama/politik/friedrich-merz-seine-erfolgreichen-toechter.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124068685 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 жніўня 2025.
- ↑ http://www.derwesten.de/staedte/neheim-huesten/die-wepa-wird-zur-aktiengesellschaft-id722537.html
- ↑ а б в г д Národní autority České republiky Праверана 10 мая 2025.
- ↑ а б Lohse, Eckart; Berlin. «Friedrich Merz: this candidate does not fit onto a drink coaster». Faz.net.
- ↑ «Friedrich Merz profile». Munzinger Online.
- ↑ «Sauvigny». Deutsches Geschlechterbuch. Vol. 38.
- ↑ «Merz bejubelt rechten Großvater». Die Tageszeitung: Taz. — С. 1.
- ↑ «Friedrich Merz — Atlantik-Brücke e.V.» Atlantik-Brücke e.V.
- ↑ «Wahlkampf: Stoiber-Team ohne Kompetenz bei den Staatsfinanzen». Spiegel Online.
- ↑ Sonja Pohlmann (11.10.2006). «Nebenjobs: Abgeordnete klagen gegen transparente Politiker-Gehälter». Der Spiegel.
- ↑ Rainer Kellers (23.03.2012). «Merz soll Wirtschaftskompetenz zeigen: Der „alte Freund“ und das Nicht-Comeback». Westdeutscher Rundfunk.
- ↑ а б Berlin, Kommentar von Stefan Braun (2018). «Die große Zeitenwende ist eine Chance für die CDU». Süddeutsche Zeitung.
- ↑ «Merkel-Nachfolge: Schäuble beförderte Merz Kandidatur für CDU-Vorsitz». Faz.net.
- ↑ Connolly, Kate (7.12.2018). «Annegret Kramp-Karrenbauer elected Merkel’s successor as CDU leader». The Guardian.
- ↑ Maximilian Plück (17.04.2021). «Friedrich Merz gewinnt Kampfkandidatur im Sauerland». Rheinische Post.
- ↑ Escritt, Thomas (31.10.2018). «Conservative contenders vie to overturn Merkel’s centrism». Reuters.
- ↑ «Taurus-Lieferung abgelehnt: Merz kritisiert Scholz „Zeitenwende“». Faz.net.
- ↑ «Friedrich Merz, Senior Counsel». Mayer Brown.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Мерц- Афіцыйны сайт (ням.)