Фрыдрых фон Інгеналь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых фон Інгеналь
ням.: Friedrich von Ingenohl
Friedrich von Ingenohl pre-1915.jpg
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1857(1857-06-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1933(1933-12-19)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Германскі імперскі флот
Гады службы 18741915
Званне
Адмірал
Адмірал
Камандаваў Флот адкрытага мора
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Кароны
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Белага сокала
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гу́стаў Ге́нрых Эрнст Фры́дрых Фон Інгеналь (ням.: Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl; 30 чэрвеня 1857, Нойвід — 19 снежня 1933, Берлін) — нямецкі ваенны дзеяч, адмірал. У 19091910 камандаваў Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадрай. Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора на пачатку Першай сусветнай вайны[5]. Звольнены пасля няўдалай для немцаў бітвы ля Догер-банкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых Інгеналь нарадзіўся ў сям’і гандляра, у 1874 годзе пачаў службу на флоце, правёў шмат гадоў на Далёкім Усходзе. У 1895 годзе ўдзельнічаў у Япона-кітайскай вайне (Германія прымала ўдзел у гэтай вайне — гл. Траістая інтэрвенцыя). У 1897 годзе Інгеналь быў пераведзены ў Берлінскае Адміралцейства, у 1904 годзе прызначаны камандарам імператарскай яхты SMY Hohenzollern[en]. У 1908 годзе атрымаў званне контр-адмірала з правам дадання да свайго прозвішча прыстаўкі -фон, што азначала ўзвядзенне ў дваранства (27 студзеня 1909 года). Прызначаны Галоўнакамандуючым флоту ў студзені 1913 года[6].

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Першай сусветнай вайны Інгеналь распрацаваў для германскага флота тактыку хуткіх і рашучых баявых аперацый, гэтая тактыка не знайшла падтрымкі вышэйшага германскага адміралітэта. Яго ідэя заключалася ў частых укольчатых нападах брытанскіх судоў, правакуючых праціўніка на неасцярожныя контрудары. Такая тактыка не прынесла вынікаў, у першым значным сутыкненні — Бітве ў Гельгаландскай бухце 28 жніўня 1914 года Германскі ваенны флот страціў 3 лёгкіх крэйсера і мінаносец. У другім сутыкненні 24 студзеня 1915 года ў Бітве ля Догер-банкі страты былі яшчэ значней. Фрыдрых Фон Інгеналь быў адхілены ад камандавання Флотам адкрытага мора 2 лютага 1915 года, яго змяніў адмірал Гуга фон Поль.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны брытанцы запатрабавалі ад Германіі выдачы Інгеналя, абвінавачваючы яго ў ваенных злачынствах, але немцы яго не выдалі. Фрыдрых Фон Інгеналь памёр у Берліне 19 снежня 1933 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прускі ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дубовым лісцем і мячамі[7];
  • Прускі Ордэн Кароны 1-й ступені[7];
  • Прускі ордэн Дома Гогенцолернаў 2-й ступені (Крыж комтура)[7];
  • Прускі Жалезны крыж 2-й ступені[7];
  • Прускі Жалезны крыж 1-й ступені[7];
  • Пруская Узнагарода за службу[7];
  • Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»[7];
  • Саксонскі ордэн Альбрэхта[7];
  • Саксен-Ваймарскі ордэн Белага сокала[7].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #12122371X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl // The Dreadnought Project
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12122371X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #12122371X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. New York Times. 20 December 1933. p. 22
  6. New York Times. 20 December 1933. p. 22
  7. а б в г д е ё ж з Marinekabinett (Hrsg.): Rangliste der Kaiserlich Deutschen Marine. E.S. Mittler & Sohn. Berlin 1918. S. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]