Фумбан
Фумбан
| ||||||||||||
Фумбан (фр.: Foumban) — горад у дэпартаменце Нун Заходняга рэгіёна Камеруна. Размешчаны за 225 км на паўночны захад ад Яўндэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў сталіцай султаната Бамум ; палац султана, размешчаны ў горадзе, датаваны XVIII стагоддзем. Самы вядомы з султанаў Бамума — Ібрагім Нджоя — пабудаваў у Фумбане некалькі школ, пры каралю ў Камеруне стала выкарыстоўвацца піктаграфічнае пісьмо , ён спрыяў мастацтвам. У Палацы султана цяпер размяшчаецца музей мастацтва Бамума, у якім прадстаўлены ўзоры разьбы па дрэве, рэалістычныя маскі з чырвонай медзі, вырабы з керамікі і калекцыя зброі з бамбука і рафіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]На рынку ў Фумбане прадаюцца рамесныя вырабы. Горад з’яўляецца галоўным рамесным цэнтрам Паўночна-Заходняга Камеруна[3]. Фумбан з’яўляюцца цэнтрам збору кавы, какавы і тытуню, якія адпраўляюцца на экспарт з Дуалы. Тут размешчаны завод па перапрацоўцы кавы, за некалькіх кіламетрах на захад — шакаладная фабрыка. Маюцца аэрадром, бальніца і мытны пункт.
Зноскі
- ↑ а б https://www.google.com/search?q=Foumban+est+a+combien+de+m%C3%A8tres+d%27altitude+au+dessus+de+la+mer%3F&oq=Foumban+est+a+combien+de+m%C3%A8tres+d%27altitude+au+dessus+de+la+mer%3F&aqs=chrome..69i57.29465j0j4&client=ms-android-xiaomi-terr1-rso2&sourceid=chrome-mobile&ie=UTF-8
- ↑ https://www.zeitverschiebung.net/fr/city/2231506
- ↑ «Foumban.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclopædia Britannica, 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Foumban.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclopædia Britannica, 2012.