Беліцкі цукровы завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беліцкі цукровы завод — прадпрыемства, якое дзейнічала ў 18311882 гадах (паводле іншых звестак да 1890-х гадоў) у мястэчку Беліца Гомельскага павета Магілеўскай губерні. Вырабляў цукар-пясок.

З’яўляўся найбуйнейшым цукровым прадпрыемствам на Беларусі. Уладальнік — граф Фёдар Іванавіч Паскевіч, арандатар — купец Мельнікаў (былы ад’ютант Паскевіча). У 1839 годзе завод згарэў. У 1840 годзе пастаўлены новы 2-павярховы будынак, устаноўлены 2 паравыя рухавікі (магутнасцю 70 к. с.), пабудаваны драўляны барак ддя рабочых. У 1851 годзе працавала 80 рабочых (пераважна прыгонныя), у 1864 годзе — 175, у 1879 годзе — 232. У 1859 годзе на заводзе працаваў майстар-цукравар з Гамбурга, мясцовыя майстры: каваль, слесар, меднік, механік. На выраб цукровага пяску выкарыстоўваліся буракі з зямель уладальніка і купленыя ў суседніх маёнтках. Уласнымі былі вапна, касцяны вугаль, дровы. У 1851 годзе было перапрацавана 90 тыс. пудоў цукровых буракоў, з іх 70 тыс. пудоў уласных. Дзейнічаў 3—4 месяцы ў год. У 1879 годзе выраблена 15 тыс. пудоў цукру, у 1881 годзе — 19 тыс. пудоў.

Закрыты з-за канкурэнцыі таннага цукру з украінскіх губерняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]