Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў
Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1971 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў (21 верасня 1899, в. Падсосенне, Валагодская вобласць — 8 лютага 1971, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Грамадзянскай вайны. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1919 годзе ваяваў на Заходнім фронце супраць войскаў генералаў Булак-Булаховіча і Юдзеніча, удзельнік абароны Петраграда, быў паранены. У 1920 годзе ваяваў на Паўднёвым фронце супраць Урангеля. У 1921 годзе скончыў Сімферопальскія камандныя пяхотныя курсы, затым ваенна-палітычныя курсы ў Кіеве. Служыў палітруком палкавой школы.
Удзельнік вызваленчага пахода Чырвонай Арміі у Заходнюю Беларусь 1939 года.
Сустрэў Вялікую Айчынную вайну на пасадзе намесніка начальніка палітаддзела ваеннага вучылішча ў Беларускай ССР. На фронце з 1941 года — палкоўнік, камандзір палка. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі. У 1943 годзе скончыў курсы «Выстрал». 27 чэрвеня 1944 года полк на чале з Ф. А. Сцебеневым захапіў чыгуначную станцыю Орша. Удзельнічаў у вызваленні Барысава і Мінска, фарсіраваў Нёман каля Гродна, захапіў і ўтрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання.
У 1946 годзе звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Маскве.
Памёр 8 лютага 1971 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе яго імем названы вуліца і завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сцебенеў Фёдар Аляксандравiч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Т.10. — Мн., 1976. — С. 144.
- Стебенев Фёдор Александрович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 574.
- Стебенев Фёдор Александрович // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 383.
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Нарадзіліся 21 верасня
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Палкоўнікі СССР
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»