Медаль «За вызваленне Прагі»
| Медаль «За вызваленне Прагі» | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Краіна |
|
||
| Тып | медаль | ||
| Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС | ||
| Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам вызваленні Прагі | ||
| Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
| Статус | не ўручаецца | ||
| Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
| Колькасць | 395 000 | ||
| Характарыстыкі | |||
| Матэрыял | Латунь | ||
| Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Медаль «За вызваленне Варшавы» | ||
| Малодшая | Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў Пражскай аперацыі 3-9 мая 1945 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада.
Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтары праекта медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.
Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш 395 000 чалавек.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За вызваленне Прагі» выраблены з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На вонкавым баку па акружнасці надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прагі». Унізе выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Таксама пярэдні бок медаля абрамлены борцікам.
На адваротным баку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя.
Медаль вушкам i кольцом злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм.
Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За вызваленне Прагі»- Медалі і ордэны СССР