Фёдар Фёдаравіч Тараненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фёдаравіч Тараненка
Дата нараджэння 15 студзеня 1915(1915-01-15)
Месца нараджэння сяло Шчарбінаўка, Таранаўскі раён Кустанайская вобласць
Дата смерці невядома
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Камандаваў Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Фёдар Фёдаравіч Таране́нка (15 студзеня 1915, сяло Шчарбінаўка, Таранаўскі раён, Кустанайская вобласць — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1934 года на савецкай рабоце. З 1936 года служыў у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік польскага пахода Чырвонай Арміі, савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). У партызанах з са жніўня 1942 года: начальнік штаба кавалерыйскай групы, брыгады, у чэрвені — лістападзе 1943 года і ў красавіку — ліпені 1944 камандзір партызанскай брыгады імя А. К. Флегантава. З ліпеня 1944 года ваяваў на 2-м Украінскім фронце. У 1945—1964 гадах працаваў выкладчыкам ваенных вучылішчаў, потым знаходзіўся на педагагічнай рабоце. У 1952 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]