Філіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Філі́т (ад грэч.: phýllon — ліст) — сланцаватая метамарфічная горная парода, пераходная ад гліністага (аспіднага) сланца да слюдзянога.

Філіт у Музеі золата ў горадзе Златорыя (Польшча)

Філіт складаецца з тонкіх пласцінак або лускавінак серыцыту і хларыту з уключэннямі гліністых часцінак, крышталёў і зерняў кварцу, біятыту, графіту, кальцыту, даламіту, магнетыту, пірыту і інш. Мае дробназярністую цвёрдую структуру. Колер ад светла-шэрага да чорнага. Характэрны шаўкавісты бляск на паверхнях сланцаватасці (у адрозненне ад гліністых сланцаў)[1] і здольнасць расколвацца на тонкія пласцінкі[1]. Шчыльнасць 2,75—2,77[2] г/см².

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Філіт утвараецца пры рэгіянальным метамарфізме пясчана-гліністых асадкавых парод, туфаў[3], туфітаў[3] і туфагенных[3] парод ва ўмовах зеленасланцавай фацыі[2]. Філіты шырока распаўсюджаны ў многіх рэгіёнах. Характэрны верхняй частцы старажытных дакембрыйскіх платформ і краявых зон складкавых горных абласцей[2].

Радовішчы ў Францыі (Брэтань, Ардэны), Англіі (крафства Дэваншыр), Германіі, Польшчы, Чэхіі (Судэты), ЗША, Расіі (Усходняя Сібір)[1] і інш.

Са з'явай пірытызацыі філітаў (наяўнасць рассеяных уключэнняў пірыту) звязаная іх залатаноснасць і наяўнасць вялікіх і багатых россыпаў, з якіх дабываецца значная колькасць золата (басейны рэк Віцім і Алдан)[3].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Дробназярністы слюдзяны сланец, мікракрышталічны сланец, слюдзяны шыферны сланец, крышталічны шыферны сланец[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Феліты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сланцавай мукі. Некаторыя з філітаў выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве ў якасці дахавага матэрыялу.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Филлит(руск.)  // Энцыклапедыя Кругасвет
  2. 2,0 2,1 2,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Филлит: описание и изображения горной породы // Экологический центр "Экосистема"™(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]