Хаджыбейскі ліман
Хаджыбейскі ліман | |
---|---|
укр.: Хаджибейський лиман | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 3,5 км |
Плошча | каля 70 км² |
Аб’ём | 560 гектаметр кубічны |
Найбольшая глыбіня | 18,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 5—6 ‰ |
Басейн | |
Упадаюць | рака Малы Куяльнік |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаджыбе́йскі ліман — ліман у паўночна-заходняй яго частцы Адэскага заліва Чорнага мора ва Украіне, за 7 км ад горада Адэса.
Утвораны ў выніку трансгрэсіі у нізоўі ракі Малы Куяльнік. Ад мора аддзелены пясчана-ракушачнікавым перасыпам шырынёй 4,5 км. Даўжыня Хаджыбейскага лімана да 40 км, шырыня ад 2 да 3,5 км, плошча каля 70 км².
Берагі пераважна абразійныя, заходнія — абразійна-зсоўныя; пашыраны працэсы эрозіі. Тэмпература вады ўлетку 25…28 °C, замярзае з пачатку студзеня да пачатку сакавіка.
Дно лімана высцілаюць глеевыя гразі і хларыдна-натрыева-магніевая рапа.
У выніку парушэння ў сістэме ліман — мора (узвядзенне дамбы, скідванне сцёкавых вод і інш.) у паўднёвай частцы адбылося зніжэнне мінералізацыі вады да 6,5-9 г/л, у выніку чаго марскія віды жывёл зніклі, пашыраны прэснаводныя рыбы — карась, карп, лешч, таўсталобік і інш. Лекавыя гразі не выкарыстоўваюць, паколькі донныя адклады забруджаныя.
На заходнім беразе санаторыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хаджыбейскі ліман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Борисевич Т. Д. Хаджибейський лиман // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хаджибейский лиман (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Водный режим Хаджибейского лимана и мероприятия по его регулированию Архівавана 9 сакавіка 2016. (руск.)