Хайрадзін Барбароса
| Хайрадзін Барбароса | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | каля 1478 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 ліпеня 1546[1] |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Yakup Ağa[d] |
| Дзеці | Хасан-паша[d] |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Асманы |
| Род войскаў | Ottoman Navy[d] |
| Званне | адмірал |
| Бітвы/войны | |

Хайрадзін Барбароса (турэцк.: Barbaros Hayreddin Paşa, 1475 — 1546) — магутны карсар, які падпарадкаваў сабе паўночнае ўзбярэжжа Алжыра і кантраляваў амаль усё Міжземнае мора; адмірал Асманскай імперыі.
Атрымаўшы ў 1518 годзе, пасля смерці старэйшага брата Аруджа, вялікую пірацкую флатылію, абвясціў сябе султанам Алжыра і прызнаў вярхоўную ўладу Асманскай імперыі. Перамога над моцнай іспанскай арміяй пад камандаваннем віцэ-караля Сіцыліі Уга дэ Манкады дазволіла яму стаць паўнамоцным уладаром Алжыра і амаль усяго Міжземнага мора. Асманскі султан Селім I прызначыў яго камандуючым свайго флоту і бейлербеем («эмірам эміраў», на той час іх было ўсяго сем чалавек на ўсю імперыю) Афрыкі.
Атрымаўшы перамогу ў Туніскай вайне над флотам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сабраўшы значныя багацці, перабраўся ў Стамбул, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця. Лічыцца найвялікшым турэцкім мараплаўцам.