Хацьма трохмесячная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хацьма трохмесячная
Lavatera April 2010-4.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lavatera trimestris L., 1753

Сінонімы
Althaea trimestris
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21820
NCBI  145748
EOL  586698
IPNI  561269-1
TPL  kew-2494198

Хацьма трохмесячная[3] (Lavatera trimestris) — від кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvales). лац.: trimestris — літаральна азначае «тры месяцы», спасылаючыся на перыяд росту і цвіцення.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Да 120 см вышынёй і 45 см у шырыню аднагадовая трава. Лісце яйкападобна-круглявае, сэрцападобнае, пільчатае, 3-7-лопасцевае, жоўта-зялёнае, з рэдкімі валасінкамі. Кветкі з’яўляюцца ў кластарах на доўгіх сцеблах ў канцы сцеблаў адзінкавыя, адценняў белага і ружовага, 8-10 см у шырыню. Пялёсткі 3-5 см даўжынёй, 3-4 см шырынёй, зваротнаяйкападобныя, ля аснавання валасістыя. Насенне цёмна-карычневае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Афрыка: Алжыр [пн.]; Марока; Туніс. Азія: Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Еўропа: Грэцыя; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Францыя; Партугалія; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы]. Расце на пясчаных, гліністых і вапнавых глебах; 30-900 м. Культывуецца. Шматлікія сарты былі распрацаваны для выкарыстання ў садзе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]