Ха Шы Мін
| Ха Шы Мін Hồ Chí Minh | |||
| |||
|---|---|---|---|
| 19 лютага 1951 — 2 верасня 1969 | |||
| Партыя: | |||
| Адукацыя: | |||
| Дзейнасць: | пісьменнік, паэт, палітык, журналіст | ||
| Веравызнанне: | Vietnamese folk religion[d] | ||
| Нараджэнне: | 19 мая 1890 Кімльен, павет Намдан, правінцыя Нгеян, Французскі Індакітай | ||
| Смерць: | 2 верасня 1969 (79 гадоў) Ханой, Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам | ||
| Пахаванне: | Маўзалей Ха Шы Міна, Ханой | ||
| Бацька: | Нгуен Шынь Шак | ||
| Маці: | Хоанг Тхі Лоан | ||
| Жонка: | Танг Тует Минь | ||
| Аўтограф: | |||
| Узнагароды: | |||
Ха Шы Мін[1][2] (Hồ Chí Minh; 19 мая 1890 — 2 верасня 1969) — в’етнамскi кaмунiстычны дзеяч, кiраўнiк жнiвеньскай рэвалюцыi у В'етнаме, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікi В’етнам (ДРВ). Cапраўднае iмя — Нгуен Шынь Кунг i Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзiн псеўданiм — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).
Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзiўся 19 мая 1890 г. ў правiнцыi Нгеян.
У 1911 з’ехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 па 1923 год жыў у ЗША, Англii, Францыi. У 1920 г. ўступае у Французскую камунiстычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапiў у Савецкi Саюз, дзе працягнуў палiтычную дзейнасць i канчаткова сфармiраваўся як камунiстычны лiдар.
З 1920-х гадоў — актывiст Камiнтэрну.
У 1925 г. арганiзаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзi В’етнама. Каб пазбегнуць арышту быў вымушаны жыць у Камбоджы. У той час у Iндакiтаі ўжо дзейнiчалi паасобку камунiстычныя группы. Ха Шы Мiн аб’яднаў iх, дзякуючы гэтаму ў 1930 г. была арганiзавана Камунiстычная партыя Iндакiтая.
З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага В’етнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзідэнт Паўночнага В’етнама.
Пахаваны у Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзiнь.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У яго гонар, у 1976 г., сталiца Паўднёвага В’етнама горад Сайгон быў перайменаваны ў Хашымiн.
- У Маскве у 1969 — названа плошча Ха Шы Мiна, на якой яму пазней адкрылi помнiк.
- У Санкт-Пецярбургу, (горад-пабрацiм Хашымiну), у 1978 г., названа вулiца Ха Шы Мiна.
- 19 мая 2010 г. ў двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнiк Ха Шы Мiну [3].
Зноскі
- ↑ Пераможца французаў і амэрыканцаў. Беларуская Салідарнасьць (19 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 5 ліпеня 2014.
- ↑ М. Мясніковіч Беларусь і В'етнам плануюць на працягу пяці гадоў павялічыць штогадовы тавараабарот да $ 1 млрд.. Савет Міністраў РБ. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 5 ліпеня 2014.
- ↑ Новости СПбГУ: открыт Институт Хо Ши Мина и памятник ему
Лiтаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г.
- «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9
- Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г.
- Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г.
- Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.
Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]
- Sovetika.ru — сайт о Советской эпохе Хо Ши Мин — речи и выступления
- Нят-Нам.ру — материалы о Вьетнаме Встречи с Хо Ши Мином.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ho Chi Minh
|