Хемда Бэн-Егуда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Хемда Бэн-Егуда
Eliezer und Hemda Ben Jehuda im Jahre 1912.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Бейла Ионас
Дата нараджэння 7 красавіка 1873(1873-04-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1951(1951-08-25)[3] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Solomon Naphtali Hertz Jonas[d]
Муж Эліэзер Бэн-Егуда
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, лексікограф, пісьменніца, мовазнаўца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хемда Бэн-Егуда (іўр.: חֶמְדָּה בֵּן־יְהוּדָה; пры нараджэнні — Бейла Ёнас, 4 ліпеня 1873, Дрыса — 25 жніўня 1951, Іерусалім) — ізраільская пісьменніца, перакладчыца. Другая жонка Эліэзера Бэн-Егуды.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бэйла Ёнас нарадзілася ў сям’і яўрэйскага пісьменніка і паэта Шлома-Нафталі-Герца Ёнаса і Рыўкі-Леі Барабаш. Была пятым дзіцем з сямі дзяцей. Скончыўшы гімназію, паступіла на вышэйшыя жаночыя курсы. Пасля смерці сваёй старэйшай сястры — Дэвары Ёнас(укр.) бел., першай жонкі Эліэзера Бэн-Егуды, выйшла замуж за яго і перасялілася ў Іерусалім.

Па прыбыцці ў Эрэц-Ісраэль пісала апавяданні на іўрыце, артыкулы ў газеце «На-Цві». Дапамагала Эліэзеру Бэн-Егуду ў яго літаратурнай дзейнасці. Шмат зрабіла для падрыхтоўкі публікацыі навуковай і літаратурнай спадчыны Бэн-Егуды.

Пасля смерці Эліэзера Бэн-Егуды працягнула (сумесна з сынам Егудам) праект «Поўнага слоўніка старажытнага і сучаснага іўрыту».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]