Хенінг Манкель
Хенінг Манкель | |
---|---|
шведск.: Henning Mankell | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Henning Georg Mankell |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, дзіцячы пісьменнік, аўтар дэтэктываў, сцэнарыст, кінарэжысёр, праваабаронец, удзельнік міжнароднага форуму |
Дата нараджэння | 3 лютага 1948[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2015[5][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ivar Mankell[d] |
Жонка | Eva Bergman[d] |
Дзеці | Jon Mankell[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт |
henningmankell.es (англ.) (шведск.) henningmankell.se[8] |
![]() |
Хенінг Манкель (швед. Henning Mankell, 3 лютага 1948, Стакгольм — 5 кастрычніка 2015, Гётэбарг) — шведскі тэатральны рэжысёр і пісьменнік, аўтар дэтэктыўных раманаў пра камісара Курта Валандэра.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Хенінг Манкель нарадзіўся ў Стакгольме. Праз год пасля нараджэння хлопчыка яго бацькі развяліся. Дзіця засталося з бацькам, які служыў суддзёй.
Актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць вайны ў В'етнаме і рэжыму апартэіду ў ПАР. У 1970-я ён пераехаў у Нарвегію, дзе далучыўся да Працоўнай камуністычнай партыі, якая стаяла на пазіцыях мааізму. Тады ж пабачылі свет яго першыя раманы. З пачатку 70-х гадоў Манкель падарожнічаў па афрыканскіх краінах. Ён нейкі час жыў у Замбіі, Зімбабвэ, Мазамбіку, займаўся дабрачыннай дзейнасцю.
У 1991 годзе Хенінг Манкель выдаў першую кнігу пра камісара Валандэра «Безаблічныя забойцы». У Швецыі гэты дэтэктыў, напісаны ў жанры нуар, адразу стаў папулярным і атрымаў некалькі прэстыжных прэмій. У іншых краінах пра Манкеля і яго героя загаварылі толькі пасля трэцяга рамана, «Белая ільвіца».
Яго кнігі былі глыбокія з сацыяльнага пункту гледжання. Злачынствы ў іх былі вынікам хвароб сучаснага грамадства: праблем мігрантаў, тэрарызму і экстрэмізму, рэлігійнага фанатызму, збяднення насельніцтва. Валандэр жыве і працуе ў невялікім шведскім мястэчку, пакутуе на алкагалізм і павінны быў ужо даўно зненавідзець увесь чалавечы род, аднак штодня сутыкаючыся з жорсткасцю і гвалтам, застаецца гуманістам і робіць сваю справу.
Раманы пра шведскага камісара былі экранізаваныя. Найбольш удалымі лічацца серыялы, знятыя шведскім тэлебачаннем. Высокія ацэнкі атрымаў таксама серыял, зняты Бі-Бі-Сі. Ролю Валандэра ў ім выканаў папулярны акцёр Кенэт Брана.
У апошнія гады Хенінг Манкель жыў пераважна ў Мазамбіку, вяртаючыся на лета ў Швецыю. З 1998 года быў жанаты з дачкой шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана.
Зноскі
- ↑ Henning Mankell // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Henning Mankell // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Henning Mankell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #120863855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б Henning Mankell ist tot // heute — 2015. Праверана 5 кастрычніка 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ http://web.archive.org/web/20170323045831/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/henning-mankell
- ↑ https://www.musik-sammler.de/artist/henning-mankell