Хлорцыян
Выгляд
| Хлорцыян | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | CClN |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 61,46 г/моль |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | -6,9 °C |
| Тэмпература кіпення | 12,8 °C |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 208-052-8 |
| SMILES | |
| RTECS | GT2275000 |
| ChemSpider | |
| Бяспека | |
| ЛД50 | 9,9—4,2 мг/кг мг/кг |
| NFPA 704 | |
Хлорцыя́н, хлорысты цыян[1] — хлорангідрыд цыянавай кіслаты ClCN.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Бясколерны гаручы газ з рэзкім непрыемным пахам, цяжэйшы за паветра пры нармальных умовах. Тэмпература плаўлення −6,9 °C. Тэмпература кіпення 12,8 °C. Умерана раствараецца ў вадзе, добра — у арганічных растваральніках (спірт, эфір). Пры ўзаемадзеянні з паветрам утварае выбухованебяспечныя сумесі.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Хлорцыян атрымліваюць узаемадзеяннем хлору з цыянавадароднай (сінільнай) кіслатой.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Ядавітае рэчыва. Выклікае агульнае атручванне, раздражненне слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Хлорцыян выкарыстоўваецца ў вытворчасці цыянавай кіслаты і яе вытворных, нітрылаў, фарбавальнікаў, гербіцыдаў і інш.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хлорцыян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 33. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Хлористый циан // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)