Ходасавіцкае свяцілішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэканструкцыя свяцілішча

Ходасавіцкае свяцілішча — язычніцкі культавы помнік канца X — пач. XI ст. каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна, на беразе воз. Святое, на ўсходняй ускраіне старажытнага селішча-2[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Належала радзімічам[2]. Цэнтральная частка свяцілішча — круглая ў плане пляцоўка дыяметрам 7 м, абгароджаная частаколам. Ад яго захавалася канаўка шырыней 0,4 м, глыбінёй 0,4—0,5 м, запоўненая цьмяна-шэрым пяском. У цэнтры круга выяўлена яма дыяметрам 1 м, глыбінёй 0,15 м, у якой стаяў драўляны слуп-ідал. 3 4 бакоў пляцоўкі за 2 м ад агароджы знаходзіліся 4 серпападобныя ў плане паглыбленні даўжынёй да 6 м, шырынёй 1,8 м, глыбінёй да 1 м, арыентаваныя па баках свету. У час язычніцкіх рытуалаў у іх запальвалі вогнішчы. Паўзямлянка на селішчы, верагодна, была жытлом жраца. Даследчыкі лічаць, што Ходасавіцкае свяцілішча было прысвечана Перуну[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ходасавіцкае свяцілішча. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]