Храналогія
Выгляд
Хронологія (ад грэч. χρόνος — час і λόγος — вучэнне) — як агульнае паняцце: паслядоўнасць гістарычных падзей у часе; апісанне і вывучэнне таго, як адбываліся пэўныя падзеі ў часе (гістарычна).
- астранамічная храналогія — усталяванне дакладнага астранамічнага часу на базе вывучэння заканамернасцяў руху нябесных цел[1];
- гістарычная храналогія — адносна самастойная («дапаможная») гістарычная дысцыпліна, якая вывучае розныя сістэмы летазлічэння і іх развіццё, дапамагае ўстанаўліваць дакладныя даты гістарычных падзей і крыніц шляхам пераводу на сучаснае летазлічэнне дат іншых летазлічэнняў і календароў[1];
- храналагічная табліца: канкрэтны пералік гістарычных падзей, размешчаных у храналагічнай (каляндарнай) паслядоўнасці.
Храналогія займае адну з ключавых пазіцый сярод гістарычных навук. Любая версія развіцця тых ці іншых падзей яўна ці няяўна ўлічвае іх адноснае і абсалютнае размяшчэнне ў часе і прасторы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Леонтьева Г. А., Шорин П. А., Кобрин В. Б. Вспомогательные исторические дисциплины: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений / Под ред. Г. А. Леонтьевой. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2003. — С. 279: ил. ISBN 5-691-00495-6
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Храналогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 57.