Хрыстос Збавіцель (абраз з Будчы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос Збавіцель. 1736
Матэрыял палатно, алей
Памеры 55 × 45 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Хрыстос Збавіцель — абраз з Юраўскай царквы ў в. Будча Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, які датуецца 1736 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-264, Ж-6)[1]. Памер абраза — 55 × 45 см[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад больш пашыранай іканаграфіі, дзе Хрыстос прадстаўляецца франтальна, тут ён паказаны ў ракурсе. Жэст правай рукі, якая ўказвае ўгору, ўзмоцнены накіраваным туды ж позіркам вачэй, што таксама з’яўляецца даволі рэдкім спосабам паказу Хрыста, звычайна ён «глядзіць» наперад перад сабой — на гледача. Па ніжнім краі жывапіснага палатна змешчаны надпіс на лацінскай мове: «MDCCXXXVI JESUS Amabilis benedicit. / Ren. GG. SL.» Першыя літары ў гэтым тэксце — дата (1736), сярэднія — крылаты выраз на латыні, а апошнія, верагодна, — абрэвіятура невядомага мастака[1].

Зноскі

  1. а б Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
  2. Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]