Хітры Пётр
Хітры Пётр ці Хітры Пэё (балг.: Хитър Петър; макед.: Итар Пејо) — персанаж балгарскага і македонскага фальклору, галоўны герой бытавых казак, смешных гісторый і анекдотаў, распаўсюджаных ва ўсіх рэгіёнах Балгарыі і Паўночнай Македоніі на працягу апошніх 400 гадоў.
Ён бедны вясковы парабак, гарэза і ашуканец, народны філосаф і змагар з несправядлівасцю[1]. Ён таргуецца то з папом, то з вясковым мясніком, але ў яго востры розум і зайздроснае пачуццё гумару. Хітры Пётр аднаго за адным падманвае і перахітрывае высокапастаўленых асоб — цароў, міністраў, вышэйшае духавенства, зборшчыкаў падаткаў і г.д., якія заслугоўваюць такога ж падыходу, як і яны адносіліся да людзей, хлусячы ім пустымі абяцаннямі паслуг або крадучы ў іх неабдумана. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца анекдоты, у якіх аб’ектам сатыры з’яўляюцца прадстаўнікі духавенства — з-за іх неадпаведнасці слоў і спраў, з-за пропаведзі добрага жыцця, але на тым свеце, калі ты на гэтым свеце праведны. Калі бедняк, як, напрыклад, Хітры Пётр, хітрасцю і розумам бярэ верх над высокапастаўленым багацеем, ён прыніжае яго і, высмеяўшы, выкрывае і помсціць яму[2].
У 2010 годзе ў гонар персанажа быў названы нунатак Хітры Пётр у Антарктыцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў XVI—XVII стагоддзях, калі вобласці Дабруджа, Фракія і Македонія былі пад уладай Асманскай імперыі.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]У 1873 годзе персанаж Хітрага Петра з’явіўся ў літаратуры. Балгарскі пісьменнік Ілія Блыскоў згадвае яго ў сваёй творчасці: «Хитър Петър или отбор забавителни приказки за разсмиване, разговаряне и разтуха»[3].
У 1967 годзе пра персанажа Хітры Пётр напісана опера.
Зняты камедыйныя фільмы: у 1939 годзе, і ў 1960 годзе балгарскім рэжысёрам С. Сырчаджыевам[4].
У 1981 годзе, перад Домам гумару і сатыры ў Габрава (Балгарыя) была ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Хітры Пётр» прафесара Георгія Чапкенава[2].
У 2008 годзе, на тэрыторыі Старога базару ў Прылепе (Паўночная Македонія), быў усталяваны помнік і названы сквер, ужо македонскай версіі Хітрага Петра — Хітраму Пэё[2].
Зноскі
- ↑ Стефанов, Петър. Дом, основанный в камъке, Хитър Петър и българската смехова культура. — Любословие. — 2015. — Т. 15. — С. 154—161.
- ↑ а б в Цанкова, Татьяна. Хитър Петър – македонец или българин? Анекдоты о Хитъре Петър в репертуаре современного разказывания фолклоренового юмора. — Народной культуре на балканджиите. — 2010. — Т. 8. — С. 224—230. — ISBN 9789544002947. Архівавана 10 красавіка 2019.
- ↑ Блъсков, Илия. Хитрый Петр на свадьбе (балг.). Prikazki.eu. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Хитър Петър (балг.). Българска национална филмотека. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 18 красавіка 2024.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |