Габрава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Габрава
Габрово
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Dormition of the Most Holy Mother of God Church Gabrovo TB1.jpg
Краіна
Рэгіён
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Кмет
Мікалай Сіракаў[1]
Заснаваны
Плошча
  • 233 817 000 квадратны метр
Вышыня НУМ
392 м
Насельніцтва
58 367 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 66
Паштовы індэкс
5300
Аўтамабільны код
EB
Афіцыйны сайт
gabrovo.bg
(балг.) (англ.) 
Габрава на карце Балгарыі
Габрава (Балгарыя)
Габрава

Габрава (балг.: Габрово)  — горад у цэнтральнай Балгарыі, паблізу геаграфічнага цэнтра краіны. Адміністрацыйны цэнтр Габраўскай вобласці і найбуйнейшы населены пункт абшчыны Габрава. Размешчаны на паўночным схіле хрыбта Стара Планіна, ля Шыпкінскага перавала, на абодвух берагах ракі Янтра. Насельніцтва горада — 58,4 тыс. чалавек (2012).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Габрава стаў набіраць эканамічнае значэнне ў эпоху Другога балгарскага царства (1187—1393), сталіцай якога было размешчанае непадалёк ад Вяліка-Тырнава.

У эпоху асманскага ўварвання на тэрыторыю Балканскага паўвострава колькасць жыхароў Габрава рэзка павялічваецца дзякуючы струменю перасяленцаў з былой сталіцы і іншых захопленых крэпасцяў. У 1860 годзе Габрава атрымлівае статус горада.

Брацкая магіла 16 афіцэраў і 465 ніжніх чыноў 14-ы пяхотнай дывізіі, каля царквы Унебаўзяцце Прасвятой Багародзіцы ў Габраве

У Габрава ёсць некалькі помнікаў рускім салдатам і афіцэрам, якія ваявалі пры Абароне Шыпкі і памерлі ў горадзе ад ран і хвароб.

Пасля вызвалення Балгарыі (1878) Габрава развіваўся як прамысловы цэнтр і нават атрымаў мянушку «балгарскі Манчэстэр». Цяпер у горадзе развіты лёгкая прамысловасць і машынабудаванне.

У 1900 годзе ў Габрава нарадзіўся Пётр Стэфанаў Русеў — бацька першай жанчыны-прэзідэнта Бразіліі Дзілмы Русеф.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлена дынаміка колькасці насельніцтва горада:

Год Насельніцтва
1985 81 250
1992 76 522
2000 70 071
2005 63 864
2010 60 281

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы Габрава[2]:

  1. Flag of Belarus.svg Беларусь, Магілёў (з 1988 г., падоўжаны ў 2000 г.)
  2. Flag of Switzerland.svg Швейцарыя, Тун
  3. Flag of Croatia.svg Харватыя, Сісак
  4. Flag of Lithuania.svg Літва, Панявежыс
  5. Flag of Germany.svg Германія, Мітвайда
  6. Flag of Slovakia.svg Славакія, Прэшаў
  7. Flag of Poland.svg Польшча, Новы Сонч[3]
  8. Flag of Russia.svg Расія, Мыцішчы
  9. Flag of Belgium (civil).svg Бельгія, Аалст
  10. Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан, Шэкі[4]
  11. Flag of Macedonia.svg Македонія, Куманава
  12. Flag of Ukraine.svg Украіна, Чарнігаў

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Биографична справка Община Габрово (балг.) (англ.) 
  2. Абшчына Габрава. Гарады-пабрацімы (балг.) . Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2009.
  3. Гарады пабрацімы Новага Сонча. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2009.
  4. Азербайджанскі горад Шэкі стаў пабрацімам балгарскага Габрава. REGNUM (7 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 11 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Балгарыі