Цалуйкі
Вёска
Цалуйкі
|
Цалу́йкі[1] — былая[2] вёска ў Хракавіцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля. На рацэ Брагінцы. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Цалуйкі», працавалі млын (з 1905) і гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ўвосень 1943 года забілі 5 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму).
У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). У складзе Савіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы.
У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].
Планіровачна складалася з 2 кароткіх просталінейных, паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі дадамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 65 жыхароў.
- 1897 год — 26 двароў, 135 жыхароў (перапіс).
- 1908 год — 33 двары, 238 жыхароў.
- 1959 год — 157 жыхароў (перапіс).
- 1997 год — 1 жыхар.
- 2010 год — жыхароў няма.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Фёдаравіч Цалуйка — камісар партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» у Вілейскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 175).
- ↑ а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0