Царква Казанскай Божай Маці (Ражкоўка)
Славутасць | |
Царква Казанскай Божай Маці | |
---|---|
52°31′59″ пн. ш. 23°41′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ражкоўка |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1942 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Царква Казанскай Божай Маці — праваслаўны храм у в. Ражкоўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1942 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Ra%C5%BEko%C5%ADka%2C_Maci_Bo%C5%BEaj_Ra%C5%BEko%C5%ADskaj._%D0%A0%D0%B0%D0%B6%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0%2C_%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B9_%D0%A0%D0%B0%D0%B6%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%2822.11.1942%29.jpg/220px-Ra%C5%BEko%C5%ADka%2C_Maci_Bo%C5%BEaj_Ra%C5%BEko%C5%ADskaj._%D0%A0%D0%B0%D0%B6%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0%2C_%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B9_%D0%A0%D0%B0%D0%B6%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%2822.11.1942%29.jpg)
Будаўніцтва храма звязана з выратаваннем жыхароў вёскі ад расстрэлу. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у прыватнасці Марыі Дзмітрыеўны Пратасевіч, у верасні 1942 г. карнікі акружылі вёску, усіх дарослых жыхароў сагналі на ўскраіну вёскі да падрыхтаванай ямы. Дзяцей і пажыткі пагрузілі на абозы і адправілі ў Дзмітравічы, падлеткаў падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію на працу. У апошні момант людзей адпусцілі па хатах, але з умовай, што дабудуюць царкву. Праз некалькі дзён з Белавежы вярнуліся падлеткі і дзеці з Дзмітравіч. Да зімы мужчыны дабудавалі царкву. На яе адкрыццё прыехаў нямецкі маёр, а неўзабаве прыслаў абраз «Божай Маці з дзіцем», выкананы на драўлянай дошцы, на якім зроблены надпіс «28 сентября 1942 года».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква ўяўляе сабой адназрубны прамавугольны ў плане храм з тамбурам-бабінцам на галоўным фасадзе. Асноўны аб'ём і тамбур накрыты двухсхільнымі дахамі. У цэнтры асноўнага аб'ёму ўзвышаецца купал на гранёным светлавым барабане. Сцены храма гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамі-сцяжкамі.
Іконы
[правіць | правіць зыходнік]Абразы 18 — 19 ст. «Ісус Хрыстос» і «Маці Божая». Вельмі шануецца выразаны з дрэва абраз «Прасвятая Багародзіца з Прадвечным Младзенцам» (унізе абраза надпіс: «28 сентября 1942 года»), які, паводле мясцовага падання, выратаваў жыхароў вёскі ад растрэлу ў час Вялікай Айчынай вайны.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Перад царквой пастаўлена вырашаная ў архаічных формах званіца ў выглядзе 4 слупоў, якія нясуць двухсхільную дранкавую навісь; пад ёй памост для званара.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Казанскай Божай Маці (Ражкоўка)
- Царква Казанскай Божай Маці (Ражкоўка) на сайце Radzima.org
- Царква Казанскай Божай Маці (Ражкоўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Казанскай Божай Маці (Ражкоўка) на сайце «Архіварта»